Паспяховая падрыхтоўка да Еўрапейскіх гульняў

Паспяховая падрыхтоўка да Еўрапейскіх гульняў

13.07.2018

еўрапейскія гульні

На мінулым тыдні Мінск наведалі шэфы місій 49 каманд, якія прымуць удзел у II Еўрапейскіх гульнях. У цэлым, госці пазітыўна ацанілі падрыхтоўку Мінска да правядзення спаборніцтваў. 

На працягу трох дзён прадстаўнікі каманд знаёміліся са спартыўнымі аб'ектамі, умовамі трэніровак, месцамі пражывання спартсменаў, а таксама наведвалі спецыяльна арганізаваныя прэс-канферэнцыі. сустракаліся з дыпламатамі. Шэфы місій адзначылі важнасць таго, што спартыўныя аб'екты, якія будуць задзейнічаны падчас спаборніцтваў у 2019 годзе, актыўна выкарыстоўваюцца ўжо сёння.  

Нагадаем, што II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску ў чэрвені 2019 года. 10 з 15 прадстаўленых спартыўных дысцыплін стануць кваліфікацыйнымі для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях (Токіа, 2020), спаборніцтвы ў 4 відах спорту (дзюдо, бадмінтон, бокс. веславанне на байдарках) будуць мець статус чэмпіянатаў Еўропы.


Вярнуцца да спісу