Угадай Беларусь

Угадай Беларусь

09.06.2017

Ці задумваліся Вы аб тым, што ў Беларусі можна знайсці пейзажы і славутасці не горш, чым за мяжой? Ці, можа, Вы не ўпэўненыя ў гэтым? Мы дапаможам Вам пераканацца!

Партал VETLIVA прадстаўляе новы праект пад назвай «Угадай Беларусь». Удзельнічаць можа любы жыхар Беларусі! Вам будзе прапанавана адправіцца ў займальнае падарожжа і праверыць сваю кемлівасць і поспех, а аднаго з удзельнікаў чакае галоўны прыз - фотаапарат з функцыяй маментальнага друку! Другое і трэцяе месцы чакаюць заахвочвальныя прызы, фірмовыя сувеніры - кубак, сумка, падстаўка пад кубак, візітніца і флешка!

Для ўдзелу неабходна:

• Зайсці на сайт праекта Game.vetliva.ru, дзе Вам будзе паказана 10 фотаздымкаў прыгожых месцаў.

• Адгадаць, на якіх фотаздымках адлюстравана Беларусь. Для паспяховага праходжання дастаткова 8 правільных адказаў. У выпадку няўдачы, Вы зможаце прайсці тэст яшчэ раз.

• Пасля паспяховага праходжання тэсту запоўніць форму для ўдзелу ў конкурсе.

• Запасціся цярпеннем і чакаць вынікаў!

Конкурс праводзіцца з 9 па 30 чэрвеня. Жадаем усім поспехаў!

Вярнуцца да спісу