Турпаток у Беларусь павялічыўся на 30% у параўнанні з 2017 годам

06.03.2019

Колькасць арганізаваных турыстаў і экскурсантаў, што наведалі Беларусь у 2018 годзе, значна ўзрасла, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на дадзеныя Белстата. У 2018 Беларусь наведалі 365, 5 тыс чалавек, у той час як у 2017 годзе ў Беларусі пабывала 282, 7 тыс турыстаў.

57% ад агульнай колькасці склалі грамадзяне Расіі. Акрамя расіян, у Беларусі таксама пабывалі грамадзяне з Літвы, Латвіі, Украіны, Германіі, Кітая, Іспаніі, Эстоніі, Вялікабрытаніі і Ізраілю. Сярэдняя працягласць знаходжання замежнікаў у Беларусі склала 5 дзён.


Вярнуцца да спісу