Турыстычную мабільную праграму прадставяць у Гродна

08.02.2019

8 лютага пройдзе абласны этап «100 ідэй для Беларусі» ў Гродна, дзе будзе прадстаўлена мабільная праграма для турыстаў.

У фінале апынуўся 31 маладзёжны праект. Ідэі ўдзельнікаў закранаюць аграрную, прамысловую і сацыяльную сферы. У гэты раз адразу дзве ідэі конкурсу тычацца турызму. Мабільную праграмау на гэту тэму распрацавалі навучэнцы ліцэя №1 Гродна. Яшчэ адна ідэя – гэта чат-бот для месэнджара ад студэнтаў ГРДУ ім Я. Купалы. Ён зможа паказаць турыстычныя маршруты, падзяліцца інфармацыяй пра турыстычныя аб'екты і часам іх працы.
Па выніках будуць вызначаны пераможцы, якія прадставяць свае працы на рэспубліканскім фінале конкурсу «100 ідэй для Беларусі». Гэты конкурс – праект рэспубліканскай маладзёжнай арганізацыі БРСМ. Яго задача – стварэнне і прасоўванне інавацыйных праектаў і актывізацыя інавацыйнай дзейнасці моладзі.

Заснавана на: tio.by 

Вярнуцца да спісу