Ёсць пытанне? +375 (29) 115-49-49, + 7 (499) 350-84-49

ТОП-5 гастранамічных вуліц Мінска

06.12.2017

Вядомы беларускі брэнд Exponenta склаў рэйтынг гастранамічных вуліц беларускай сталіцы. У вызначэнне "гастранамічная" супрацоўнікі кампаніі ўключылі такія характарыстыкі вуліц, як

  • Шчыльнасць кафэ, бараў, рэстаранаў, сталовых, фудкортаў, буфетаў;
  • Якасць устаноў харчавання;
  • Разнастайнасць прапанаванага меню.

ТОП-5 гастранамічных вуліц Мінска, па даследаванні Exponenta:

5 месца: вуліца Зыбіцкая, вядомая вялікай колькасцю бараў і пабаў.

4 месца: вуліца Няміга з рэстаранамі хуткага харчавання і кавярнямі.

3 месца: праспект Незалежнасці, які сабраў больш за 100 аб'ектаў грамадскага харчавання.

2 месца: вуліца Карла Маркса, якую аблюбавалі рэспектабельныя рэстараны, піцэрыі і кафэ.

1 месца: вуліца Інтэрнацыянальная. На гэтай невялікай вулачцы (працягласць каля 1 км) размясціліся больш за 20 устаноў харчавання, якия пастаянна канкуруюць паміж сабой і прапануюць высокую якасць абслугоўвання і разнастайнае меню для наведвальнікаў.

Зварот да спісу