Тэрмін бязвізавага знаходжання замежных грамадзян падоўжаны да 30 дзён

25.07.2018

Тэрмін бязвізавага знаходжання замежных грамадзянаў у Рэспубліцы Беларусь, пры ўмове заезду праз Нацыянальныаэрапорт Мінск-2, падоўжаны з 5 да 30 дзён !!!!! Новы ўказ уступае ў сілу з 27 ліпеня 2018 года.

Замежным грамадзянам для заезду і знаходжанні ў Беларусі неабходны:

  • Пашпарт ці іншы дакумент, які прызначаны для выезду за мяжу.
  • Грашовыя сродкі (каля 25 еўра ў суткі ці каля 600 еўра на ўсе 30 дзён).
  • Дзеючы ў Беларусі медыцынскі страхавы поліс на суму не менш як 10 тыс. еўра.
  • Замежныя грамадзяне, якія плануюць знаходзіцца ў Беларусі больш за 5 дзён, павінны зарэгістравацца па па месцы свайго знаходжання.
NB: Бязвізавы рэжым не распаўсюджваецца на замежных грамадзян, якія прыбываюць у Беларусь авіярэйсамі з Расіі, а таксама якія плануюць выляцець у расійскія аэрапорты.

Для грамадзян В'етнама, Гаіці, Гамбіі, Індыі, Лівана,Намібіі і Самоа абавязковай умовай з'яўляецца наяўнасць дзеючай шматразовай візы дзяржаў ЕС ці Шэнгенскай зоны з адзнакай аб уездзе на іх тэрыторыю, а таксама авіяквіткоў з пацверджаннем у іх вылету з Нацыянальнага аэрапорта Мінск-2 на працягу 30 дзён з даты ўезду.

Зварот да спісу