Слонімскі мясакамбінат накорміць удзельнікаў Еўрапейскіх гульняў 2019

05.03.2019

ААТ «Слонімскі мясакамбінат» увайшоў у пералік пастаўшчыкоў сыравіны і харчовай прадукцыі для ўдзельнікаў другіх Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць з 21 па 31 чэрвеня ў Мінску. Загадчык аддзелам гігіены ДУ «Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» Аляксандр Зянькевіч расказаў, што Мінздраў арганізаваў маніторынг адпаведнасці сыравіны і харчовай прадукцыі айчынных і замежных вытворцаў патрабаванням заканадаўства Беларусі і ЕАЭС.

Засноўваючыся на выніках праведзенай працы, быў складзены рэестр патэнцыйных пастаўшчыкоў прадукцыі для ўдзельнікаў другіх Еўрапейскіх гульняў.

Зварот да спісу