Развіццё інфраструктуры Аўгустоўскага канала

26.04.2018

У раёне Аўгустоўскага канала на веломаршрут у славутасцяў ўстаноўлены новыя інфармацыйныя стэнды.

Нарэшце завершана маркіроўка пракладзенай па самых маляўнічых месцах Аўгустоўскага канала веламаршруту. Маршрут атрымаў нумар 433.

На маршруце усяго ўстаноўлена: 200 таблічак, 17 месцаў адпачынку, 17 інфармацыйных стэндаў, 2 пункты велапрокату. Стэнды распавядаюць аб флоры і фауне Гродзенскай пушчы, а таксама на іх размешчана карта-схема маршруту з указаннем пункту, дзе знаходзіцца турыст.

Веладарожкі праз пункт пропуску "Лясная-Рудаўка" звяжуць Гродзенскі рэгіён з сеткай маршрутаў GREEN VELO ў Польшчы. Такім чынам, перасячы беларуска-польскую мяжу на веласіпедзе, пешшу, на байдарцы можна будзе ў сезонным пункце пропуску "Лясная-Рудаўка" на Аўгустоўскім канале. Сваю працу ён, папярэдне, пачне 28 красавіка.

Зварот да спісу