Польскія тураператары на наступных выхадных наведаюць Брэст

Польскія тураператары на наступных выхадных наведаюць Брэст

13.02.2019

У рамках трохдзённага тура прадстаўнікі 22 польскіх тураператараў з Польшчы прыедуць азнаёміцца з турысцка-рэкрэацыйнай зонай «Брэст» з 15 па 17 лютага.

У перыяд тура прадстаўнікі наведаюць як абласны цэнтр, так і раёны. У іх лік увойдуць Івацэвіцкі і Кобрынскі, якія не ўваходзяць у бязвізавую зону. Зацікаўленасць польскіх тураператараў звязана з хуткім 1000-годдзем Брэста, а таксама санаторным аздараўленнем і развіццём прамысловага турызму. Усё часцей палякі едуць у Беларусь за культурным абменам, для наведвання розных падзей і мерапрыемстваў.
Колькасць турыстаў з пачатку года па «бязвізе» склала больш за 2 000 чалавек. У параўнанні з мінулым годам лічба вырасла ў 3 разы.

Вярнуцца да спісу

Экскурсіі

  • Гасцініца Інтурыст - бул. Шаўчэнка - Вяслярны канал - Ускрэсенскі сабор - мазаістыя пано са шкелістай смальты на карпусах БЭМЗ - Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Пушкіна - парк ім. 1 траўня
  • Колькасць гадзін 2

Больш падрабязна