Ёсць пытанне? +375 (29) 115-49-49, + 7 (499) 350-84-49

Плануецца зніжэнне кошту асобных катэгорый беларускіх віз для грамадзян Еўропы

17.12.2016 Мінск

У 2017, паводле інфармацыі Мiнiстрэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, плануецца зніжэнне кошту ўязных беларускіх віз для грамадзян Еўрапейскага саюза.

У цяперашні час кошт гадавой беларускай візы для еўрапейскіх краін складае 150 еўра. Па дадзеных, апублікаваных «Радыё свабоды», у 2017 годзе гэта катэгорыя віз будзе каштаваць - 60 еўра, роўна столькі, колькі на сённяшні дзень абыходзіцца для грамадзян Беларусі шматразовы «шенген». 

У апошні час намеціліся станоўчыя тэндэнцыі спрашчэння парадку наведвання замежнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. У 2016 годзе замежным грамадзянам быў адкрыты бязвізавы парадак наведвання Нацыянальнага парка «Белавежская пушча» (да 3 дзён) і спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парку «Аўгустоўскі канал» і г. Гродна (да 5 дзён).

Зварот да спісу