Помнік, якога не бачна: у Мінску ўсталявалі віртуальную скульптуру

01.08.2019

Прагрэс не стаіць на месцы. У Мінску ўсталявалі першы на тэрыторыі ўсёй Еўропы віртуальны помнік. Нядзіўна, што такая крэатыўная скульптура прысвечана ўсім айцішнікам. Простаму погляду скульптура недаступная: неабходна ўзброіцца смартфонам і прагуляцца па вуліцы Камсамольскай.

Што ўяўляе сабою новая славутасць Мінска? Стваральнікі арт-аб'екта вырашылі зрабіць заступнікам усіх сісадмінаў сталіцы… філіна, які трымае ў руках мыш (вядома ж, кампутарную). Урачыстае адкрыццё віртуальнага помніка адбылося 25 ліпеня і было прымеркавана да міжнароднага дня сістэмнага адміністратара, які адзначаецца 26 ліпеня. У адрозненне ад традыцыйнай пунсовай стужкі, айцішнікі пераразалі сеткавы кабель. Такім спосабам hoster.by павіншаваў усіх датычных да IT-сферы людзей. 



Вярнуцца да спісу

Экскурсіі

  • Прывакзальная плошча - плошча Незалежнасці - Нацыянальная бібліятэка - плошча Свабоды - праспект Пераможцаў - Мінск-Арэна - Траецкае прадмесце - Прывакзальная плошча.
  • Дата тура:
  • Без харчавання
  • Колькасць гадзін 3

Больш падрабязна

Рэкамендуем аздараўленне

50/8, 223028, Мінскі раён , Ждановічы , Беларусь
  • Адлегласць да Мінска: 3 km
  • Санаторна-курортныя пуцёўкі браніруюцца ад 8 дзён. Самы блізкі санаторый да сталіцы Беларусі - горада Мінска.
Пражыванне

Прапануем

, Мінск , Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 35,6 km
Ад 143.96 BYN / ноч