На выхадныя ў Швецыю!

30.05.2018

Святы нацыянальных культур сталі традыцыйнымі для беларускай сталіцы. Ужо цяжка ўявіць лета ў Мінску без фестываляў культур і традыцый свету, якія праходзяць у Верхнім горадзе.

Ужо ў гэтую суботу (2 чэрвеня) свята адкрыюць прадстаўнікі Швецыі. З пачатку чэрвеня па канец верасня асаблівасці сваіх нацыянальных культур прадставяць 14 краін.

Дні нацыянальных культур - гэта не толькі канцэрты, але і магчымасць дакрануцца да гісторыі і абрадаў, прымерыць нацыянальныя касцюмы, паўдзельнічаць у майстар-класах па падрыхтоўцы нацыянальных страў.

Расклад дней нацыянальных культур:

  • 2 чэрвеня - Дзень культуры Швецыі
  • 9 чэрвеня - Дзень культуры Расіі
  • 16 чэрвеня - Дзень культуры Вялікабрытаніі
  • 28 ліпеня - Дзень культуры Грэцыі
  • 4 жніўня - Дзень культуры Літвы
  • 5 жніўня - Дзень культуры Польшчы
  • 11 жніўня - Дзень культуры Карэі
  • 18 жніўня - Дзень культуры Украіны
  • 25 жніўня - Дзень культуры Італіі
  • 26 жніўня - Дзень культуры Арменіі
  • 1 верасня - Дзень культуры Грузіі
  • За 15 верасня - Дзень культуры Малдовы
  • 16 верасня - Дзень культуры Ізраіля
  • 22 верасня - Дзень культуры Азербайджана


Зварот да спісу