На рэйсах Белавія можна будзе абраць месца

09.10.2019 Мінск

Браніраванне месцаў на рэйс загадзя ўжо даўно практыкуе большасць авіяперавозчыкаў свету. У тэставым рэжыме апрабаваць новую паслугу прапануе нацыянальная беларуская авіякампанія Belavia. Опцыяй можна скарыстацца як падчас куплі квітка, так і пасля яе здзяйснення (пакуль да вылету не застанецца 24 гадзіны). Новы сэрвіс даступны у дадзены момант толькі пасажырам, якія адпраўляюцца ў/з гарадоў: 

  • Алматы, 

  • Ашхабад, 

  • Баку, 

  • Батумі, 

  • Тбілісі,

  • Нур-Султан, 

  • Ерэван, 

  • Барселона,

  • Ларнака, 

  • Жэнева, 

  • Лондан, 

  • Парыж.

У будучыні плануецца ўвесці дадзеную опцыю на сталай аснове на ўсіх кірунках, якія абслугоўвае кампанія. Кошт папярэдняга браніравання вагаецца ад 5 да 30 еўра, бясплатна ёй могуць скарыстацца ўдзельнікі праграмы «Белавія Лідар» залатога ўзроўня, а таксама падарожнікі з квіткамі ў бізнэс-клас. Поўнамаштабнае ўкараненне дадзенай опцыі дазволіць пасля прапанаваць ніжэйшыя кошты і пры гэтым пашыраць пакет паслуг.

VETLIVA нагадвае: недарагія авіябілеты вы можаце забраніраваць і купіць прама ў нас на сайце.


Вярнуцца да спісу

Экскурсіі

  • плошча Незалежнасці, Мінскае Замчышча, Траецкае прадмесце, плошча Перамогі, панарама Кастрычніцкай плошчы, пр-т Незалежнасці, Верхні горад
  • Дата тура:
  • Без харчавання
  • Колькасць гадзін 3

Больш падрабязна

Рэкамендуем аздараўленне

223042, Мінскі раён , Семкаў Гарадок , Беларусь
  • Адлегласць да Мінска: 12 km
  • Уласны пляж. Спакойны адпачынак з дзецьмі.
Пражыванне

Прапануем

, Мінск , Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 45 km
Пражыванне