МТС і Беларуская чыгунка запускаюць сумесны праект

МТС і Беларуская чыгунка запускаюць сумесны праект

27.03.2017 Мінск

МТС і Беларуская чыгунка запускаюць сумесны праект: да лета 2017 года на 19 чыгуначных вакзалах буйных гарадоў Беларусі з'явіцца бясплатны Wi-Fi. 

Хот-споты з інтэрнэтам размесцяцца ў залах чакання і холах. МТС забяспечыць хуткасны доступ у сетку пры дапамозе 4G і аптычных каналаў. 
Скарыстацца бясплатным інтэрнэтам можна толькі пасля пацверджання асобы: карыстальнік ўводзіць нумар мабільнага тэлефона ў спецыяльнае поле, пасля чаго атрымлівае SMS з паролем для ўваходу ў сетку. Бясплатны Wi-Fi даступны абанентам любога аператара. 
Вось спіс гарадоў, на ж/д вакзалах якіх з'явіцца бясплатны Wi-Fi ад МТС: Мінск, Орша, Маладзечна, Барысаў, Баранавічы, Ліда, Гродна, Лунінец, Брэст, Пінск, Гомель, Жлобін, Калінкавічы, Магілёў, Асіповічы, Бабруйск, Крычаў, Віцебск і Полацк.

Вярнуцца да спісу