Мотавелаэкспа-2017 у Мінску

Мотавелаэкспа-2017 у Мінску

21.04.2017

Паслязаўтра ў сталіцы адкрываецца выстаўка "Мотавелаэкспа". Пачуць равучыя гукі матораў і ўбачыць кастом- і цюнінг-шоў можна будзе з 23 па 24 красавіка ў футбольным манежы, размешчаным на праспекце Пераможцаў.

У 12.15 стартуе афіцыйнае адкрыццё мотасезона: калона байкераў пачне свой рух ад Лядовага палаца спорту ў напрамку да манежа. Адначасова з гэтым у крытай арэне пачнецца выстаўка-продаж рознай вела- і мотатэхнікі, а таксама распачнуцца адкрытыя чэмпіянаты Беларусі па кастамайзінгу і аэраграфіі.

Падчас змаганняў байкеры і веласіпедысты прадэманструюць унікальныя машыны і тэхніку, якія існуюць у адзіным асобніку! Акрамя таго, у манежы можна будзе акунуцца ў гісторыю і паглядзець выстаўку скейтбордаў, выпушчаных яшчэ ў далёкія часы СССР, патрапіць на спаборніцтвы па армрэслінгу, велатрыялу і стантрайдынгу (эфектныя трукі на матацыклах), а таксама пачуць жывую музыку ў выкананні рок, панк, блюз і фолк-груп.

Ну што, трымаем курс на "Мотавелаэкспа"?

Вярнуцца да спісу