Лепшы бізнес-гатэль Беларусі

06.07.2018

Своеасаблівы "Оскар" у сферы турызму атрымаў гатэль DoubleTree by Hilton Minsk і быў прызнаны лепшым бізнес-гатэлем Беларусі ў 2018 годзе. Такая прэмія прысуджаецца на працягу ўжо больш за 20 гадоў вядучым прадстаўнікам турыстычнай індустрыі.

Мінскі гатэль прапануе гасцям 193 нумары розных катэгорый: ад стандартнага да Прэзідэнцкага. Да паслугаў гасцей тут таксама размешчаны цудоўныя канферэнц-і бізнес-залы. Усе госці гатэля могуць наведваць фітнес-цэнтр.

DoubleTree by Hilton Minsk на рынку пазіцыянуе сябе не толькі як бізнес-, але і як gourmet-гатэль. Так, напрыклад, гатэлю належыць рэстаран Ember, лобі-кафэ Beans & Leaves і скай-бар BAR: DOTXX1.

Зварот да спісу