Да II Еўрапейскіх гульняў у Мінску абсталёўваюць стаянкі для дамоў на колах

19.02.2019

Агенцтва «Мінск-Навіны» паведамляе, што ў Мінску да II Еўрапейскіх гульняў будзе створана дзве стаянкі для прыхыльнікаў, якія прыедуць на спаборніцтвы з прычэпам-хатай.
 
Для дамоў на колах мяркуецца абсталёўваць стаянкі на вул. Вясёлкавай і Н.Орды. Да іх будуць падведзены водазабеспячэнне і электрычнасць, усталююць біяпрыбіральні. У падрыхтоўку стаянак да спартыўнай падзеі ў сталіцы ўваходзіць іх рамонт і кветкавае афармленне. Плануецца высадзіць вінаград уздоўж агародж для дэкаратыўнага эфекту.
Таксама паведамляюць, што бясплатны Wi-Fi з'явіцца яшчэ на 6 станцыях сталічнага метро.

Заснавана на: tio.by 

Вярнуцца да спісу