Як перасекчы мяжу за дзесяць хвілін?

16.05.2017

Усе мы ўжо неаднаразова чулі, што з пачатку 2017 года ўайшоў у сілу ўказ пра бязвізавы ўезд у Беларусь, які дазволіў грамадзянам звыш чым 80 краін свету знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі без візы на працягу 5 дзён.

Для беларусаў таксама ўсё больш і больш краін адкрывае такую магчымасць. Напрыклад, яшчэ ў 2015 годзе грамадзяне нашай краіны ўжо змаглі наведваць Ізраіль без візы.

Беларусь адмяніла візы

Турыстычны партал VETLIVA вырашыў параўнаць, як дзейнічае бязвізавы рэжым для турыстаў у Беларусі  і для беларусаў, якія падарожнічаюць у іншыя краіны. Мы падрыхтавалі спіс пытанняў і абралі дзвюх чалавек, адзін з якіх пабываў без візы ў Ізраілі ў 2017 годзе, а другі наведаў Беларусь.

Звычайна ўсіх цікавіць час перасячэння мяжы, чэргі, спіс дакументаў, пытанні, якія задаюць пры ўездзе ў краіну і праблемы, якія могуць паўстаць.

Пачалі мы з Беларусі. Адказаў на нашы пытанні грамадзянін Англіі Аляксандр Гардзееў, які прыехаў без візы ў Беларусь у сакавіку 2017 года.

VETLIVA: Аляксандр, раскажыце нашаму парталу, з якой мэтай вы наведвалі нашу краіну.

Аляксандр: Я сам жыву ў Англіі і шмат падарожнічаю. 

Бязвізавы ўезд у Беларусь для замежных грамадзян

Аляксандр: Мяне запрасілі сябры на вяселле ў Беларусь.

VETLIVA: Ці ведалі вы пра бязвізавы ўезд у Беларусь?

Аляксандр: Калі сябры патэлефанавалі мне, я якраз здзяйсняў сваё кругасветнае падарожжа, знаходзіўся ў Індыі і нічога не ведаў пра бязвізавы ўезд. Я быў прыемна здзіўлены гэтай навінай, бо раней, каб зрабіць візу ў Беларусь, я павінен быў знаходзіцца фізічна ў Англіі.

VETLIVA: Як вы ацэньваеце ўзровень арганізацыі працы мінскага аэрапорта, бо нядаўна ён патрапіў у ТОП-10 самых пунктуальных аэрапортаў у свеце?  

Аляксандр: У Мінск я прыляцеў з перасадкай у Баку. Арганізацыя працы аэрапорта ў Мінску вельмі добрая: я хутка атрымаў багаж і накіраваўся на пашпартны кантроль. Веданне рускай мовы вельмі дапамагае ў зносінах з персаналам. Мяне турбавала пытанне абавязковай медыцынскай страхоўкі, але высвятлілася, што яе робяць за некалькі хвілін прама на месцы і ўсяго за пару еўра. Прыляцеў толькі наш самалёт, таму чэргаў не было.

VETLIVA: Што Вы можаце параіць падарожніку, які жадае прайсці мяжу хутка?

Аляксандр: У прынцыпе, каб хутка прайсці пашпартны кантроль трэба не вельмі шмат дакументаў - медыцынская страхоўка, бронь у гатэлі ці адрас пражывання з магчымасцю патэлефанаваць асобе, якая Вас прымае, квіток на вылет з Беларусі і сродкі для пражывання ў краіне на 5 дзён. Калі падышла мая чарга, мне ўсміхаліся і былі вельмі ветлівыя, нагадалі, да якога тэрміну неабходна пакінуць Беларусь, паставілі штамп у пашпарт і пажадалі добрага адпачынку. Любая віза з моманту ўезду вымяраецца днямі, а не суткамі, таму я быў упэўнены, што правільна набыў зваротны квіток. Усё гэта заняло літаральна 2 хвіліны. Вядома, на час перасячэння мяжы хутчэй за ўсё паўплываў і той факт, што я грамадзянін Англіі, бо мяне прапусцілі без лішніх пытанняў і нават не распытваалі пра адрас пражывання. У гэты ж час да турыстаў з краін былога СССР ажыццяўляўся больш строгі падыход з патрабаваннем прад'яўлення адрасу пражывання і грашовых сродкаў. Але так, у прынцыпе, усюды, не толькі ў Мінску.

А зараз паглядзім, як гэта адбываецца ў іншых краінах, а менавіта ў Ізраілі. У інтэрв'ю прыняў удзел грамадзянін Беларусі Канстанцін, які ў студзені наведаў зямлю запаветную разам са сваёй сям'ёй з такой жа мэтай, як і Аляксандр - па запрашэнні на вяселле.

Беларусь бязвізавы рух

VETLIVA: Канстанцін, вы першы раз наведвалі Ізраіль? І што можаце распавесці нашаму парталу пра прыём у аэрапорце, у які вы прыляцелі.

Канстанцін: У Ізраілі я не першы раз, але без візы паляцелі ўпершыню. Мы ляцелі з Кракава ў аэрапорт Уўды, які размяшчаецца паблізу ад Эйлата. Гэта былы ваенны аэрапорт, зусім маленькі. Чарга была, але рухалася досыць хутка, працавала некалькі пагранічнікаў. Тыя, хто не з'яўляецца грамадзянамі Ізраіля, становяцца ў асобную чаргу. 

VETLIVA: Колькі часу вы патрацілі на пашпартны кантроль і якія пытанні вам задавалі?

Канстанцін: Мы праходзілі пашпартны кантроль досыць доўга. Спачатку працаўнікі пагранічнай службы доўга высвятлялі, ці ўваходзіць Беларусь у спіс бязвізавых краін, а потым ужо пачалі правяраць дакументы і задаваць пытанні. Пыталі, ці былі мы раней у Ізраілі, з якой мэтай прыляцелі, дзе плануем спыняцца, за чый рахунак падарожнічаем і ці ёсць зваротныя квіткі.

VETLIVA: А дакументы якія-небудзь у вас правяралі, акрамя пашпарта?

Канстанцін: У нас правяралі толькі пашпарты, магчыма таму, што мы ўжо не першы раз былі ў Ізраілі, але могуць спытаць бронь на пражыванне, наяўнасць грошай на паездку і квіток на зваротную дарогу ці кантактны тэлефон чалавека, да якога вы едзеце.

VETLIVA: А медыцынская страхоўка з'яўляецца абавязковым дакументам для ўезду ў Ізраіль?

Кастусь: Не, страхоўку ніхто ў аэрапорту ў не пытае, але ўлічваючы, што ў Ізраілі медыцына вельмі дарагая, пажадана яе мець пры сабе.

Як паказала практыка, новы закон ужо дзейнічае и даволі хутка ўкараніўся ў наш побыт. Гэта значыць, што наша краіна стала крыху больш адкрытай для свету.

Вярнуцца да спісу