Галоўны рэдактар National Geographic Israel заваявана гасціннасцю Беларусі

Галоўны рэдактар National Geographic Israel заваявана гасціннасцю Беларусі

22.02.2019

Журналісты National Geographic Israel гасцявалі ў Беларусі ў перыяд з 14 па 21 лютага iнфармiруе БЕЛТА. Мэтай візіту стаў вялікі аглядны артыкул пра краіну, што рыхтуецца да публікацыі. Матэрыял будзе заснаваны на ўражаннях ад паездкі журналістаў і будзе ўключаць інфармацыю пра краіну, яе культуру, кулінарыю, жыхароў. Таксама журналісты плануюць распавесці пра тое, як развіваецца агратурызм у Беларусі.

Дафна Шломіт Раз, галоўны рэдактар часопіса, адзначыла, што больш за ўсё яе ўразіла шчырая  гасціннасць беларусаў, якая рэдка сустракаецца ў іншых краінах.

Даведайцеся як наведаць Беларусь без вiзы.

Вярнуцца да спісу