Дзе пройдуць навагоднія гулянні ў Мінску

28.11.2019 Мінск

Сустракаць 2020 год мінчан запрашаюць не да Палаца спорту, дзе традыцыйна праходзяць навагоднія гулянні, а на Кастрычніцкую плошчу. Менавіта тут 31 снежня ў 23.30 пачнецца канцэрт, які завершыцца на наступны дзень у 4.00 раніцы. Забаўляць гасцей будуць беларускія дыджэі і вядомыя артысты.

Доўгачаканы святочны салют, без якога не абыходзіцца ніводны Новы год, адбудзецца як раз у традыцыйным месцы — поруч Палаца спорту. Піратэхнічна-лазернае шоў пачнецца ў 1.30 і будзе доўжыцца 11 хвілін. Апроч Кастрычніцкага пляца, у горадзе арганізуюць яшчэ 24 пляцоўкі са сваімі святочнымі праграмамі. Так што весяла сустрэць свята можна будзе ў любым кутку горада!

Перад Новым годам сапраўдны калядны настрой падорыць «Пясочніца»: з 25 па 29 снежня тут разгорнецца маштабны кірмаш. Яшчэ больш фудтракаў, смачнай ежы і гарачага глінтвейна для ўзняцця настрою! Дарэчы, з усімі, хто не ведае, што падарыць родным і блізкім і дзе сустрэць Новы год, VETLIVA з задавальненнем дзеліцца сваімі радамі ў Блогу.



Вярнуцца да спісу

Экскурсіі

  • плошча Незалежнасці, Мінскае Замчышча, Траецкае прадмесце, плошча Перамогі, панарама Кастрычніцкай плошчы, пр-т Незалежнасці, Верхні горад
  • Дата тура:
  • Без харчавання
  • Колькасць гадзін 3

Больш падрабязна

Рэкамендуем аздараўленне

Мінская вобласць, Мінскі раён, Ждановiчски с/с, 18/2, раён аг.Ждановiчы, 223031 , Ждановічы , Беларусь
  • Адлегласць да Мінска: 7 km
  • найболей блізкі да Мінска санаторый, дзе ўжыццяўляецца лячэнне цукровага дыябету.
Ад 76.00 BYN / ноч

Прапануем

, Мінск , Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 35 km
Пражыванне