Футбольным фанатам у Беларусь без візы

01.06.2018

Гасцям Чэмпіянату свету па футболе 2018 візу ў Беларусь заменіць пашпарт заўзятара.

29 мая міністры замежных спраў Беларусі і Расіі падпісалі дамову, згодна з якой футбольныя фанаты, якія прыязджаюць у Расею на Чэмпіянат свету, змогуць без візы наведаць Беларусь у перыяд з 4 чэрвеня па 25 ліпеня. Візу гасцям заменіць пашпарт заўзятара, які выдаецца кожнаму, хто мае квіток на футбольныя матчы.

Чэмпіянат свету па футболе 2018 пройдзе ў Расіі з 14 чэрвеня па 15 ліпеня. Чакаецца, што мундыяль наведаюць больш за трох мільёнаў заўзятараў.


Зварот да спісу