Добраўпарадкаванне набярэжнай ракі Мухавец у Брэсце завершыцца да верасня

04.07.2019 Брэст

Брэст рыхтуецца адсвяткаваць тысячагадовы юбілей. Быў распрацаваны спіс работ, якія збіраюцца выканаць перад юбілеем. У які ўвайшлі работы па добраўпарадкаванні набярэжнай уздоўж ракі Мухавец. У 2017-2019 гадах праводзіліся работы па добраўпарадкаванні набярэжнай ад бульвара Шаўчэнкі да вул. Леніна. Набярэжная прыкметна змянілася: тут з'явіліся незвычайныя лавачкі і альтанкі, дзіцячая пляцоўка і спартыўныя трэнажоры, былі пракладзены новыя пешаходныя і веладарожкі, арганізаваны прычалы для малога воднага транспарту. У ходзе работ набярэжную надтачылі на 2 кіламетры.

У гэтым годзе работы па добраўпарадкаванні будуць весціся над другой часткай набярэжнай, ад вуліцы 17 верасня да вул. Леніна. На ўчастку таксама пракладуць пешаходныя і веладарожкі, усталююць ліхтары, дэкаратыўныя канструкцыі і прычал. У хуткім часе тут плануецца пабудаваць кафэ.

Чытайце пра іншыя славутасцi Брэста і адпраўляйцеся на экскурсію па горадзе, які, несумненна, вас зачаруе!

Вярнуцца да спісу

Рэкамендуем аздараўленне

Мінская вобласць, Мінскі раён, п/пра Ждановіч-1, 220031 , Ждановічы , Беларусь
  • Адлегласць да Мінска: 2,4 km
  • Блізкае месцаванне да горада Мінск
Пражыванне

Прапануем

, Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 215 km
Ад 60.93 BYN / ноч