Бязвізавы Кітай адкрыт для беларусаў

11.06.2018

10 чэрвеня ў кітайскім горадзе Ціндаа было падпісана пагадненне аб узаемным бязвізавым рэжыме для грамадзян Беларусі і Кітая. Дагавор заключаны па выніках перамоў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і лідэра КНР Сі Цзіньпіна.

Рэжым уступіць у сілу з восені 2018 года. Беларусы змогуць знаходзіцца ў Кітаі да 30 сутак на працягу 1 паездкі і да 90 сутак у годзе.

Нагадаем, што цяпер аднаразовая віза ў Кітай для грамадзян Беларусі каштуе 30 долараў, шматразовая гадавая віза - 90 долараў.


Зварот да спісу