Бясплатны WI-FI ад БЧ

Бясплатны WI-FI ад БЧ

13.07.2017

З 10 ліпеня на чыгуначных вакзалах стаў даступны бясплатны інтэрнэт. Кропкі доступу арганізавала Беларуская чыгунка сумесна з СТАА "Мабільныя Тэлесістэмы". Кампанія "МТС" прадставіла 4G-абсталяванне і аптычныя каналы для забеспячэння хуткаснага доступу ў сетку Інтэрнэт. Чакайце цягнік, прагортваючылюбімыя сайты і сацыяльныя сеткі ў Мінску, Оршы, Маладзечна, Барысаве, Баранавічах, Лідзе, Гродна, Лунінцы, Пінску, Гомелі, Жлобіне, Калінкавічах, Магілёве, Асіповічах, Бабруйску, Крычаве, Віцебску і Полацку. Выдатны варыянт правесці час для тых, хто стамляецца ў чаканні начнога рэйса ці чакае цягнік, які спазняецца.

Неўзабаве плануецца камерцыйная арганізацыя доступу да WI-FI на ўсіх чыгуначных вакзалах Беларусі.

Вярнуцца да спісу