Беларуска стала першай віцэ-міс на конкурсе Super Model Universe 2016

Беларуска стала першай віцэ-міс на конкурсе Super Model Universe 2016

14.11.2016

7 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Лізавета Шыкута стала першай віцэ-міс на конкурсе Super Model Universe 2016, які праходзіў у сталіцы Балгарыі з 1 па 5 лістапада, паведамляе БЕЛТА.

Дзяўчына атрымала пуцёўку на конкурс пасля ўдзелу ў «Міс Гродна – 2016», дзе яе заўважыла нацыянальны дырэктар міжнародных конкурсаў прыгажосці Святлана Кузняцова («Місіс Сусвет – 2013»). 

На галоўны тытул прэтэндавалі прадстаўніцы больш як 30 краін, перамога дасталася дзяўчыне з Аўстраліі. Сярод мужчын Беларусь прадстаўляў 19-гадовы Андрэй Ладонька-Свадкоўскі з Бабруйска, лепшым быў прызнаны вядомы тэлевядучы і акцёр з Індыі. 

Да ўдзелу ў конкурсе Super Model Universe запрашаліся дзяўчаты ад 18 да 22 гадоў ростам не менш як 175 см і маладыя людзі 18-23 гадоў не ніжэйшыя за 180 см. На працягу трох дзён дзяўчаты ўдзельнічалі ў дэфіле, дэманстравалі модныя ўборы і аксесуары. З мадэлямі працавалі вядомыя стылісты.

Вярнуцца да спісу