Belavia перавезла больш 4 мільёнаў пасажыраў у 2019 годзе

Belavia перавезла больш 4 мільёнаў пасажыраў у 2019 годзе

30.12.2019 Мінск

Belavia у чарговы раз б'е рэкорды! Нагадаем, што беларускага авіяперавозчыка неаднаразова прызнавалі адным з самых пунктуальных у свеце, а Нацыянальны аэрапорт Мінск адзначыў 23 снежня прылёт 5-мільённага пасажыра. На гэты раз «Белавія» з гонарам сустракала чатырохмільённага пасажыра, які скарыстаўся паслугамі авіякампаніі ў 2019 г. Шчасліўчыкам стала Таццяна Дзімітрава. Яна ўвесь час карыстаецца паслугамі авіякампаніі, паколькі часта лётае ў Парыж: у сталіцы Францыі жывуць яе дзеці і ўнукі. Таццяна атрымала шыкоўны падарунак ад Belavia: сертыфікат на 100 000 балаў праграмы лаяльнасці Белавія Лідар, які дазволіць ёй некалькі разоў злятаць у госці да родных бясплатна.

У 2018 г. паслугамі Belavia скарысталіся ў агульнай колькасці 3 386 113 пасажыраў. Станоўчы рост пасажырапатоку стаў магчымы за кошт з'яўлення новых напрамкаў, павелічэння колькасці рэйсаў і правядзення розных акцый, якія дапамагалі вандроўцам купляць авіябілеты па нізкіх коштах. 

Крыніца фота:  https://belavia.by/

Вярнуцца да спісу

Экскурсіі

  • Верхні горад - Праспект Пераможцаў - Праспект Незалежнасці - Плошча Незалежнасці - Плошча Перамогі - Нацыянальная бібліятэка Беларусі
  • Дата тура:
  • Колькасць гадзін 2,5

Больш падрабязна

Рэкамендуем аздараўленне

Дзяржынскі РУПС, а/я 30, 222720 , Дзяржынск , Беларусь
  • Адлегласць да Мінска: 30 km
  • Заезды ад 6 дзён. Высокі ўзровень сэрвісу, развітая інфраструктура, усё неабходнае для актыўнага адпачынку.
Пражыванне

Прапануем

, Мінск , Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 44 km
Пражыванне