Беларусь трапіла ў дзясятку краін для падарожжаў у 2019 годзе

24.10.2018 Мінск

Па версіі Lonely Planet Беларусь на 8-м месцы ў рэйтынгу краін для падарожжаў у 2019 годзе!

Наша краіна - гэта маяк для тых, хто шукае нешта незвычайнае і малавядомае. Асабліва стала Беларусь прывабная для турыстаў пасля таго, як спрасцілі візавы рэжым (бязвізавы ўезд працягнулі на 30 дзён). Тут ёсць і добрыя кафэ, і вечарынкі, а адрэстаўраваны стары горад у Мінску пакарае кожнага. Пры гэтым II Еўрапейскія Гульні у 2019 годзе пройдуць менавіта ў сталіцы Беларусі, у Менску!

ТОП-10 краін для падарожжаў у 2019 годзе:

  1. Шры-Ланка
  2. Германія
  3. Зімбабвэ
  4. Панама
  5. Кыргызстан
  6. Іарданія
  7. Інданезія
  8. Беларусь
  9. Сан-Томе і Прынсэп ў Афрыцы
  10. Беліз

Падарожнічайце па Беларусі, яна выдатная!



Зварот да спісу

Экскурсіі

  • пл. Свабоды - пр. Пераможцаў - Траецкае прадмесце - пл. Кастрычніцкая - пл. Перамогі - пл. Якуба Коласа - пл.Незалежнасці - Прывакзальная плошча
  • Дата тура:
  • Без харчавання
  • Колькасць гадзін 3