Беларусь на турыстычнай выставе ў Рызе

Беларусь на турыстычнай выставе ў Рызе

26.01.2018

З 2 па 4 лютага ў сталіцы Латвіі пройдзе міжнародная турыстычная выстава Balttour 2018. Выстава праходзіць ужо ў 25-ы раз, у гэтым годзе Беларусь упершыню стане яе ўдзельнікам.

Для Беларусі прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу дастаткова важная, так як у 2019 г. Менск прыме другія Еўрапейскія гульні, а ў 2021 годзе Беларусь і Латвія падзеляць паміж сабой званне гаспадыні чэмпіянату свету па хакеі.

На дадзены момант больш за 20 краін падалі заяўку на ўдзел у выставе. Колькасць удзельнікаў абмежавана, заяўку можна падаць да 26 студзеня.  Госці Balttour 2018 змогуць азнаёміцца ​​з выдатнымі мясцінамі і культурай краін, а таксама атрымаць каштоўныя парады ў галіне турызму.

Вярнуцца да спісу