Амерыканцам прапануюць наведаць Брэст

01.02.2019

Беларускі горад Брэст патрапіў у спіс малавядомых месцаў, якія варта наведаць у 2019 годзе.

Амерыканскі часопіс PureWow склаў спіс маладаследаваных месцаў, у якіх рэкамендуе пабываць у 2019 годзе. Усяго ў спісе 19 гарадоў. Як паказвае выданне, Брэст несправядліва абдзяляюць увагай турысты. У часопісе пішуць, што аматарам гісторыі будзе цікава пабываць у Брэсцкай крэпасці і музеі археалогіі «Бярэсце». Таксама згадваюць пра нацыянальную кухню, прыводзячы ў прыклад бульбяную кашу. Што менавіта гэта за страва і дзе яго можна пакаштаваць у горадзе, не ўдакладняюць. Разам з Брэстам у спіс патрапілі Бутан, С’юард (Аляска), Сіань (Кітай), Мерыда (Мексіка) і іншыя.

Заснавана на: tio.by 

Вярнуцца да спісу