Альтэрнатыўны гайд па Мінску

09.04.2018

гайд па Мінску

Новы гайд па цікавых і незвычайных мясцінах Мінска прэзентавалі стваральніцы праекта «Гэта Беларусь, дзетка!».

«Minsk, Belarus. Local Guide» - гэта альтэрнатыўны англамоўны даведнік па Мінску, які раскрывае сакрэты беларускай сталіцы для турыстаў. У кнізе знаходзіцца карысная інфармацыя для турыстаў: карта Мінска з цікавымі славутасцямі, інфармацыя па атрыманні візы ў Беларусь, займальны маршрут па горадзе, парады і рэкамендацыі ад мінчукоў.

Даведнік па Мінску можна купіць у кнігарнях, кіёсках Белсаюздруку, гіпермаркетах, у аэрапорце і іншых пунктах продажу. А таксама «Minsk, Belarus. Local Guide» можна набыць у інтэрнэт-крамах.


Зварот да спісу