5 зорак атрымаў Нацыянальны аэрапорт Мінск і Белавія

20.10.2017

У сусветным рэйтынгу даследчай кампаніі OAG (Вялікабрытанія) Нацыянальны аэрапорт "Мінск" і "Белавія" атрымалі па пяць зорак за пунктуальнасць.

Былі вызначаны самыя самыя пунктуальныя аэрапорты і авіякампаніі свету з кастрычніка 2016 па верасень 2017 года. Нацыянальны аэрапорт "Мінск" і авіякампанія "Белавія" атрымалі ў рэйтынгу максімум - па пяць зорак.

Рэйтынг OAG складаецца два разы ў год (красавік і кастрычнік), каб патрапіць у яго, авіякампанія павінна выканаць ад 600 пералётаў у месяц. Выкананнем палёту ў тэрмін лічыцца вылет або прылёт з не больш чым 15-хвілінным спазненнем.
 

Заснавана на матэрыялах: belta.by

Вярнуцца да спісу