Конкурс лялечных тэатраў і батлеек пройдзе ў Сенно

Сянно

Фэсты

Пяты абласны конкурс лялечных тэатраў і батлеек пройдзе 22 сакавіка ў Сенно. Мерапрыемства пройдзе на сцэне раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці.

Сваё майстэрства прадэманструюць калектывы з 12 раёнаў Віцебскай вобласці. Агульная колькасць удзельнікаў складае больш за 100 чалавек. На свяце-конкурсе яны пакажуць новыя пастаноўкі паводле народных казак. Гледачамі па традыцыі стануць школьнікі і выхаванцы дзіцячых садоў Віцебску і бліжэйшых населеных пунктаў.  

Да свята прымеркавана дабрачынная акцыя «Падарунак дзецям», у межах якой творчыя калектывы ўручаць падарункі выхаванцам Сенніцкай школы-інтэрната, пакінутым без апекі бацькоў.

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу