Віцебшчына: міні-гайд для турыста

20.08.2018

Такім чынам, вы плануеце падарожжа па Віцебшчыне, але яшчэ не ведаеце, дзе спыніцца і што паглядзець? Міні-гайд ад VETLIVA стане выдатным памочнікам для вас.

Куды схадзіць у Віцебску

Практычна любое падарожжа пачынаецца са сталіцы, а мы пачнём наш маршрут з абласнога цэнтра. Велічны Віцебск - гэта горад, які падарыў свету Марка Шагала, таму нядзіўна, што дом-музей мастака абавязковы да наведвання. Аматары архітэктуры будуць проста зачараваны цэлай плеядай віцебскіх храмаў:

А яшчэ ў Віцебску жыў… Напалеон! Так-так, вось гэты велічны будынак пад назвай Губернатарскі палац некаторы час служыў вялікаму палкаводцу рэзідэнцыяй.

Галоўныя славутасці Віцебскай вобласці

Каб не абмяжоўваць сябе ў часе, рэкамендуем спыніцца ў апартаментах. Прыехаўшы ў Віцебск з сябрамі ці сям'ёй, вы ўбачыце, што гэта лепшы варыянт пражывання. Большасць кватэр, якія можна зняць на суткі, знаходзяцца ў крокавай даступнасці ад цэнтра горада, дзе сканцэнтраваны практычна ўсе славутасці.

Адпраўляемся далей: тур па выбітнасцях Віцебскай вобласці

Выязджаючы з Віцебску, абавязкова зазірніце ў вёску Здраўнёва. Чым яна славіцца, спытаеце вы? Тут знаходзіцца драўляная сядзіба знакамітага рускага жывапісца Іллі Рэпіна, дзе адкрыта экспазіцыя яго прац і асабістых рэчаў. Дзе яшчэ вы зможаце дакрануцца да спадчыны творцы з сусветным імем!

Далей адпраўляемся ў Оршу. Гэты горад заслугоўвае асобнага згадвання ў нашым артыкуле. Чаго тут толькі няма! Велічныя храмы, Калегіум Езуітаў, Мемарыяльны комплекс “Кацюша” і нават помнік паравозу.

Што паглядзець у Віцебскай вобласці

А спыніцца можна ў гасцініцы “Орша” - адной з самых камфартабельных і недарагіх у горадзе.  

На Віцебшчыне знаходзіцца прыродная жамчужына Беларусі - Бярэзінскі біясферны запаведнік. Не адмоўце сабе ў задавальненні палюбавацца яго прыгажосцямі! А VETLIVA распавядзе пра лепшыя варыянты размяшчэння тут - гасцінічныя комплексы “Сергуч” і “Плаўна”.

Дзе спыніцца, падарожнічаючы па Віцебскай вобласці

Забудзьцеся пра паўсядзённую мітусню і дазвольце сабе расслабіцца. Развітая інфраструктура, камфортныя нумары і маляўнічае наваколле - што яшчэ трэба для шчасця?

Віцебшчына - край, які выклікае прыхільнасць да размеранага і спакойнага адпачынку. Тут нават можна заняцца… дайвінгам! Дастаткова адправіцца ў нацыянальны парк “Браслаўскія азёры”, зняць нумар ці катэдж у адной з баз адпачынку, да прыкладу, “Леошкі”, “Дрывяты” ці “Золава” і атрымліваць асалоду ад крышталёва чыстай і празрыстай вады.

Дзе спыніцца на Віцебшчыне: Браслаўскія азёры

Самае “смачнае” мы пакінулі пад канец. Такім чынам, наперадзе Полацак – самы старажытны беларускі горад і яго знакаміты Сафійскі сабор. Ад велічы храма захоплівае дух!

Што паглядзець падчас падарожжа па Віцебскай вобласці

У Полацку размешчана мноства унікальных славутасцяў:

Галоўныя славутасці Віцебшчыны: помнік літары Ў

Калі ў вас ёсць час і магчымасць, абавязкова з'ездзіце ў невялікую вёсачку Відзы, размешчаную практычна на мяжы з Літвой. Навошта, спытаеце вы? Адказ ніжэй.

Што паглядзець, падарожнічаючы па Віцебскай вобласці

Вочы вас не падманваюць, гэта не Парыж, а Беларусь! Касцёл Раства Дзевы Марыі ў вёсцы Відзы - не толькі адзін з самых пышных храмаў нашай краіны, але яшчэ і той, што уваходзіць у тройку самых высокіх. Згадзіцеся, такую прыгажосць трэба ўбачыць ужывую.

Падарожжа па Віцебшчыне: заканчэнне займальнага тура

Віцебская вобласць - выдатны беларускі рэгіён, проста створаны для вандраванняў. Ён падорыць незабыўныя ўражанні і эмоцыі, у чарговы раз пераконваючы вас у тым, наколькі выдатная Беларусь. Падарожнічайце разам з VETLIVA!

Зварот да спісу