На роварах па Налібоцкай пушчы - Маршрут ІКС

17.07.2018

Каманда Vetliva працягвае сумесны з МТБанкам праект Маршрут ІКС. Наш сённяшні герой - Налібоцкая пушча. Мы ўжо завяршылі сплаў на байдарках, і зараз падарожнічаем на роварах. Агульная працягласць тура - 90 кіламетраў.

Пасля завяршэння маршруту мы ўпэўненыя: хоць раз у жыцці варта кінуць выклік дзікай прыродзе і адправіцца ў падобнае падарожжа. Ровара-водны тур «Налібоцкая пушча - прыродныя вынаходкі»падыходзіць ідэальна, таму што толькі тут вас чакаюць:

  • Дзікая прырода на адлегласці выцягнутай рукі і нават бліжэй;
  • Гід, які не толькі правядзе па маршруце, але і раскажа пра ўнікальныя факты і асаблівасці Налібоцкай пушчы. Напрыклад, зараз мы ведаем, як і дзякуючы чаму з'явіліся ліпучкі;
  • Поўны рыштунак. Байдаркі, горныя ровары, палаткі і прадукты харчавання. Словам, з сабой трэба ўзяць толькі асабістыя рэчы;
  • Прысвячэнне ў сапраўдныя байдарачнікі.

Відэа

Зварот да спісу