Сапрапелевая гразь - панацэя ад усіх хвароб

25.05.2018

На дадзены момант у свеце не існуе лекавага сродку, які дапамагаў бы пры любых захворваннях – ад паражэнняў унутраных органаў да касметычных праблем. Ці ўсё ж існуе? У дадзеным артыкуле VETLIVA.BY паспрабаваў разабрацца, у чым складаецца ўнікальнасць сапрапелю і чаму гразелячэнне з'яўляецца адной з самых дзейсных працэдур у санаторыях.

Што такое сапрапель, склад гаючай гразі

Сапрапелевая гразь – гэта глей прэсных вадаёмаў, арганічныя адклады, якія складаюцца пераважна з рэштак водных арганізмаў. 

Лячэнне сапрапелем у санаторыях Беларусі

У іх утрымоўваюцца разнастайныя карысныя рэчывы:

  • вітаміны,
  • ферменты,
  • арганічныя і неарганічныя кіслоты,
  • гармоны,
  • прыродныя антыбіётыкі,
  • мікраарганізмы (да 1 мільярда на 1 грам гразі).   

Гаючыя ўласцівасці сапрапелю вядомыя яшчэ з часоў Старажытнага Рыма, Егіпту, Індыі і Кітая. Нашы продкі здаўна ведалі, што прырода – самы лепшы лекар, які заўсёды пад рукой і гатовы прыйсці на дапамогу. Вы толькі прадстаўце, якія магутныя лячэбныя сілы хавае ў сабе, здавалася б, простая гразь! Сапрапель назапашваў карысныя рэчывы на працягу шматлікіх тысяч гадоў, і зараз яны ў поўным распараджэнні людзей, якія прыязджаюць у санаторыі Беларусі дзеля лячэння і аздараўлення. 

Санаторыі з гразелячэннем у Беларусі

Карысныя ўласцівасці сапрапелевай гразі, эфект ад гразелячэння

Карысць, якую прыносіць гразелячэнне, цяжка пераацаніць. Біялагічна актыўныя рэчывы сапрапелю дапамагаюць пры захворваннях:

  • апорна-рухальнага апарата, у прыватнасці артрытах, астэаартрозе, астэахандрозе, пераломах і інш.,
  • ЦНС і перыферычнай нервовай сістэмы - нейрапатыі, радыкулітах, пляксітах, хваробе Рэйна,
  • гінекалагічнай і мочапалавой сістэм: запаленчых працэсах маткі і прыдаткаў, функцыянальнай недастатковасці яечнікаў, бясплоддзі, прастатытах, архіце,
  • страўнікава-кішачнага тракта  - язвавай хваробы страўніка і дванаццаціперснай кішкі, гастрытах, калітах, халяцыстытах і інш.,
  • ЛОР – запаленнях вуха, калянасавых пазух, фарынгіце,
  • скурных пакроваў - экзэмах, нейрадэрмітах, псарыязе.

Акрамя таго, сапрапелевыя гразі з'яўляюцца незаменным касметычным сродкам: актыўныя мікраарганізмы, трапляючы на паверхню скуры, лёгка пазбаўляюцца ад мікробаў, дапамагаючы пазбавіцца ад вугроў, вяснушак, пігментных плям, вітыліга і шматлікіх іншых праблем. Дарэчы, цудадзейная гразь яшчэ і разгладжвае маршчыны! 

Дзе ў Беларусі прайсці курс гразелячэння

Санаторыі Беларусі, дзе адпачывальнікам прапануецца гразелячэнне, карыстаюцца нязменнай папулярнасцю. Уласнай крыніцай сапрапелевых гразяў, якія па складзе і гаючым уласцівасцям не саступаюць услаўленым курортам, можа пахваліцца санаторый "Пліса". А вось, напрыклад, "Юнацтва" , "Энергетык" ці іншыя беларускія санаторыі таксама «не ўдараць у гразь тварам» і прапануюць вам гразявыя аплікацыі з сапрапелю, здабытага на азёрах Судобль Мінскай вобласці ці Дзікім Гродненскай вобласці. І калі вы жадаеце выпрабаваць на сабе дзеянне "панацэі ад усіх хвароб" - VETLIVA.BY падкажа, як абраць лепшы санаторый для адпачынку!

Пліса - санаторый Беларусі з уласнымі крыніцамі сапрапелю

Зварот да спісу