Ад Брэсцкай крэпасці да чыгуначнага вакзала: гайд па Брэсту

18.09.2018

Ў 2019 годзе Беларусь чакае грандыёзная падзея: краіна адсвяткуе тысячагоддзе Брэста. Падобныя падзеі ў жыцці беларусаў адбываюцца вельмі рэдка, апошнім такую дату святкаваў Ваўкавыск у 2005 годзе. Падзея абяцае быць сапраўды яркай і запамінальнай, але і без гучных свят Брэст гатовы прапанаваць сваім гасцям шмат чаго цікавага!

Зараз VETLIVA сабярэ лепшыя прапановы «берасцянога» горада, раскажа пра цікавыя месцы і знойдзе для вас лепшыя месцы адпачынку.

Вакзал у Брэсце і іншыя выбітнасці

Брэсцкая крэпасць-герой: пачатак усіх пачаткаў

Тэатр, як вядома, пачынаецца з вешалкі, а падарожжа па Брэсце бярэ свой пачатак у Брэсцкай крэпасці. Пра яе мы сцісла ўжо распавядалі ў артыкуле пра лепшыя музеі Беларусі, ды і наогул у прадстаўленні гэтае месца не мае патрэбы: у шматлікіх людзей не толькі Брэст, але і нават уся Беларусь асацыіруецца з гэтым месцам.

Музейны комплекс, які распасціраецца на 4 квадратныя кіламетры, складаецца з некалькі фартоў і ўмацаванняў, а ў самым цэнтры комплексу размяшчаецца велічны абеліск з Вечным агнём каля яго падмурку.

Брэсцкая крэпасць-герой у Беларусі

Крэпасць адрозніваецца ад любога іншага музея Беларусі. Гэта месца памяці страшных падзей і памінання абаронцаў Айчыны, якія пайшлі з жыцця. Шэрагі мармуровых пліт з імёнамі загінулых, скажоныя ў пакутах твары салдатаў на помніках і паўразбураныя Цярэспальскія вароты – гэта месца пакідае сапраўды незгладжальнае ўражанне! Велізарныя плошчы, дзе можна вольна прагульвацца пад спеў хору мясцовай царквы, навяваюць думкі пра тое, што калісьці тысячы людзей аддалі за нас свае жыцці. Мы павінны ганарыцца іх подзвігам і жыць сапраўды сумленна.

Калі ваша мэта не толькі агледзець самы наведвальны помнік культуры і гісторыі Беларусі, але і даведацца больш пра дзіўную гісторыю Крэпасці, вы заўсёды можаце адправіцца ў займальную экскурсію! У абодвух выпадках вы не застанецеся абыякавымі да гэтага месца.

Помнік абаронцам Брэсцкай крэпасці ў Беларусі

Вуліца Савецкая: архітэктурны зборнік брэсцкіх выбітнасцяў

«Ой, ды Савецкая ёсць у кожным горадзе!», – скажаце вы і, у прынцыпе, маеце рацыю. Але чаму Савецкая вуліца ў Брэсце такая асаблівая?  

Гэта пешаходная вуліца, працягласцю амаль у 2 кіламетры, – сапраўдны астравок утульнасці і забаў. Архітэктура тут нагадвае невялікае польскае мястэчка, а сама вуліца напоўнена рознымі кафэ, рэстаранамі і крамамі. Па ёй проста прыемна прагульвацца са сваёй другой паловай ці ў кампаніі сяброў, з сям'ёй ці нават самому, слухаючы мясцовых вулічных музыкаў. Тут жа можна наведаць і «Беларусь» – самы вядомы кінатэатр Брэста,. Так, не вельмі арыгінальна, затое вельмі хораша і цікава. На скрыжаванні ж Савецкай і не меней прыгожай вуліцы Гогаля можна ўбачыць помнік тысячагоддзю Брэста. Як і Брэсцкая крэпасць, ён быў пабудаваны на ахвяраванні гараджан.  

Апроч таго, што па Савецкай можна вельмі хутка і з цікавасцю дайсці ад Цума да чыгуначнага вакзала, у яе ёсць яшчэ адна чароўная асаблівасць: кожны дзень у вызначаны час (пра які можна даведацца па каваным гадзінніку ў пачатку вуліцы) ліхтаршчык уручную запальвае, а потым гасіць шматлікія ліхтары вуліцы. Дзіўнае і прыгожае відовішча!

Савецкая вуліца ў Брэсце і іншыя выбітнасці

Выбітнасці Брэста: што яшчэ паглядзець?

Акрамя ужо апісаных вышэй цікавых месцаў, чым жа яшчэ можа пахваліцца Брэст?

  • Парк імя Першага мая, які не толькі з'яўляецца самым старадаўнім паркам горада, але і самым вялікім. Палюбілі яго не толькі дзеці, якія ў захапленні ад вялікай колькасці атракцыёнаў, але і дарослыя: вялікая колькасць дрэў і месцаў для адпачынку дазваляюць адпачыць у цішыні і спакоі у любы час дня;

  • Музей чыгуначнай тэхнікі – адзін з самых незвычайных музеяў Брэста, які сабраў на сваёй тэрыторыі больш за 170 экспанатаў: цягнікі і паравозы з розных эпох, а таксама ваенная тэхніка.

  • Свята-Мікалаеўская братэрская царква, шэдэўр беларускай архітэктуры, пабудаваны ў візантыйскім стылі з элементамі маскоўскага царкоўнага дойлідства.

Музей чыгуначнай тэхнікі і іншыя музеі Брэста

Адпачынак побач з выбітнасцямі Брэста: дзе варта спыніцца?

Брэст – гэта горад не аднаго і нават не двух дзён. За гэты час вы зможаце ўбачыць толькі малую частку цікавых месцаў, таму, калі ў вас ёсць час, спыніцеся ў адным са шматлікіх гатэляў ці апартаментаў горада, каб нацешыцца ўсім, што прапануе гасцям Брэст!

Апартаменты, гатэлі і хостэлы ў Брэсце

Брэст чакае вас у госці

Брэст – максімальна ўтульнае і прыгожае месца на карце Беларусі. VETLIVA гарантуе, што нават пасля наведвання ўсіх выбітнасцяў у вас не знікне жаданне проста даследаваць горад самастойна, вывучаць старыя вулачкі і атрымліваць асалоду ад відаў.

Так што не адкладвайце наведванне гэтага горада ў доўгую скрыню! Дзяліцеся сваімі ўражаннямі пра Брэст у каментарах, сачыце за нашым Блогам і даследуйце разам з VETLIVA самыя цікавыя і незвычайныя месцы Беларусі.


Зварот да спісу