Агурок, згушчонка, Ў і Воўк з мультыка: незвычайныя помнікі Беларусі

Огурец, сгущенка, Ў и Волк из мультика: необычные памятники Беларуси

VETLIVA
Огурец, сгущенка, Ў и Волк из мультика: необычные памятники Беларуси Самые необычные памятники

Почти в каждом городе есть необычные и даже нелепые памятники, имеющие символическое значение. Читайте статью про необычные скульптуры Беларуси.

25.07.2019

Мы ўжо неяк распавядалі вам пра незвычайныя працэдуры ў санаторыях Беларусі і загадкавыя месцы з паранормальной актыўнасцю. Аднак нават падчас класічнай экскурсіі па гарадах краіны вы можаце натыкнуцца на нешта, што выходзіць за межы звычайнага: напрыклад, на гіганцкі слоік згушчонкі ці яйка з крыламі.

Сёння VETLIVA расказвае пра топ-10 самых незвычайных помнікаў і скульптур Беларусі!

Незвычайныя помнікі скульптуры

Незвычайныя помнікі Беларусі

Помнік яйку

Дзе: Салігорскі раён, аграгарадок Чырванадворцы, насупраць птушкафабрыкі

Незвычайны помнік яйку

Пачнём з таго, чым людзі звычайна снедаюць: са звычайнага яйка. Дзіцё курыцы ў шкарлупіне і з чароўнымі белымі крыламі ўсталявалі ў 2008 годзе насупраць будынка птушкафабрыкі ў Салігорску. Аўтарам незвычайнай скульптуры стаў мясцовы мастак Уладзімір Ламейка, які змясціў на памятную шыльду фразу: «Усё пачынаецца з яйка». Зараз можна не ламаць галаву над тым, што было раней, — курыца ці яйка: у Салігорску ўсё вырашылі за вас.

Бронзавы агурок

Дзе: г. Шклоў, Ленінская вуліца

Помнік агурку

Вось нечаканы сюрпрыз нават для жыхароў краіны: апроч выраба шкла, у Шклове яшчэ выгадоўваюць велізарную колькасць агуркоў. У 2007 годзе да 12 жніўня — уласна, Дню агурка ў Шклове, — аўтар скульптуры Андрэй Вараб'ёў усталяваў бронзавую статую ў цэнтры горада і назваў агурок з усмешкай чароўным. Зараз усе госці горада імкнуцца пацерці кішэнь гародніны, каб разбагацець.

Слоічак згушчонкі

Дзе: г. Рагачоў, вул. Сяргея Кірава, 2

Помнік згушчонцы

Рагачоўскую згушчонку ведалі яшчэ ў СССР і вельмі любілі: вядомы сіне-белы геаметрычны ўзор вабіў да сябе ўсіх ласуноў, а зараз ён прыцягвае яшчэ і ахвотных да незвычайных славутасцяў турыстаў. Помнік згушчонцы з'явіўся ў 2013 годзе насупраць камбіната, які займаецца яе вырабам, і зроблены ён з рознакаляровай мазаікі: кожнае шкельца выразалася асобна. Таму скульптура атрымалася не толькі смачнай, але і вельмі прыгожай, асабліва ў святле сонца.

Вішанька

Дзе: г. Глыбокае, вул. Леніна, 1

Помнік вішні ў Беларусі

Апошні ў нашым топе «ядомы» помнік знаходзіцца ў вішнёвай сталіцы Беларусі, горадзе Глыбокае. У 2013 годзе тут быў праведзены першы Вішнёвы фэст, які ў выніку стаў культавым для мясцовага насельніцтва. Тады ж адкрылі помнік у гонар смачнай і карыснай вішні. Дарэчы, гэта быў не адзіны незвычайны ход у славу ягадзе: у гарадскім садзе высадзілі 1414 вішнёвых дрэў — дасылка да года заснавання Глыбокага. Дарэчы, убачыць гэты незвычайны помнік і масу іншых цікавых выбітнасцяў вы зможаце ў межах экскурсіі!

VETLIVA нагадвае: прагаладаліся пасля гісторый пра смачныя помнікі? Самы час перакусіць! Наш гастратур па Беларусі дапаможа вызначыцца з месцам, дзе можна здаволіць голад.

Помнік вераб'ю

Дзе: г. Баранавічы, бульвар Хейнола

Помнік вераб'ю

На дадзены момант адзіны помнік птушцы ў Беларусі з'явіўся ў 2003 годзе па праекце скульптара Станіслава Целюка і з падтрымкай арганізацыі «Ахова птушак Беларусі». Уласна, сам 2003 год быў абвешчаны годам хатняга вераб'я, а з тых самых часоў у Баранавічах адзначаюць Дзень гэтай птушачкі: 20 сакавіка. Кранальны помнік, хоць і па-свойму сумны: папуляцыя гэтай цудоўнай птушкі скарачаецца кожны год.

Помнік жабе-вандроўніцы

Дзе: г. Гродна, вул. Ажэшка, 38

Помнік жабе-вандроўніцы ў Гродна

У 2009 годзе аднаму пацешнаму казачнаму герою быў усталяваны бронзавы помнік: жаба-вандроўніца абзавялася торбай на прыпеку і капялюшом-цыліндрам, а заадно прыцягнула да сябе ўвагу гараджан і гасцей Гродна. Па класіцы жанру, вандалы зраз-пораз псуюць незвычайныя славутасці, што здарылася і з жабай. Аднак у 2017 годзе помнік абнавілі, прыбралі ўсе пакінутыя нядобрымі людзьмі пашкоджанні і нават дадалі вандроўніцы бронзавы куфэрак. Абноўленую жабу-вандроўніцу, а заадно і шматлікае іншае, можна ўбачыць у межах экскурсіі па Гродна!

Помнік бабру

Дзе: г. Бабруйск, вул. Сацыялістычная, 34

Помнік бабру ў Бабруйску

Дзе ж знаходзіцца помніку бабру, калі не ў Бабруйску? З'явілася скульптура ў 2006 годзе, калі ў горадзе праходзіў фэст вясковай культуры Беларусі «Дажынкі». Улады заявілі, што так бы выглядаў сярэднестатыстычны паспяховы жыхар Бабруйска, калі б быў бабром. Што ж, выгляд у бабра злёгку заліхвацкі, затое ланцужок на яго шыі па чутках прыносіць поспех і багацце. Бабруйск, дарэчы, як і пэўна гэты помнік, можна ўбачыць у межах экскурсіі ці паўнавартаснага тура.

Помнік героям «Ну, пачакай»

Дзе: г. Ваўкавыск, вул. Леніна, 26

Помнік героям «Ну, пачакай» у Беларусі

Памятаеце серыю з усімі любімага мультфільма, дзе Воўк ганяў па трасе на пабітым матацыкле? Ён усё ж такі прыехаў куды трэба, апынуўшыся разам са сваім сябрам-працяжнік-ворагам Зайцам у Ваўкавыску. Побач з адной з мясцовых АЗС з'явіўся незвычайны помнік героям часоў СССР, захаваных у бронзе разам з тым самым матацыклам. Здарылася гэта ў 2012 годзе, і на месцы Зайца мы б засцерагліся: сімвалам Ваўкавыска, што нядзіўна, з'яўляецца менавіта воўк.

Помнік літары Ў

Дзе: г. Полацк, п-кт Францыска Скарыны

Помнік літары Ў

Ні ў адной мове свету не сустракаецца падобная літара. «Ў» («У нескладовае», калі па-руску) выклікае зубоўны скрыгат у замежнікаў, якія спрабуюць прамовіць незвычайны гук, а ў беларусаў пры поглядзе на скульптуру прачынаецца пачуццё гонару: такога помніка больш нідзе няма, і ён з'яўляецца сімвалам адрознення і ўнікальнасці нашага народа. З'явілася літара Ў у Полацку ў 2003 годзе, у гонар Дня беларускай пісьменнасці, і ўбачыць яе можна ў межах цікавай экскурсіі!

Помнік Астролагу

Дзе: г. Магілёў, плошча Зорак, вул. Лепяшынскага

Помнік Астролагу

Яшчэ адзін унікальны помнік, якога не сустрэнеш больш нідзе ў свеце, хоць тут суб'ект абраны больш вядомы, чым усё тая ж літара ці згушчонка. Помнік Астролагу ў Магілёве з'явіўся ў 2003 годзе разам з уладкаванай і любімай шматлікімі Плошчай Зорак. Астролаг сядзіць на высокім табурэце ў асяроддзі бронзавых крэслаў паменш. Усяго іх 12, на кожны Знак Задыяку, таму па прыездзе ў Магілёў абавязкова прысядзьце на «свой» стульчык, каб загадаць жаданне. Плошчу Зорак можна ўбачыць на экскурсіі па Магілёве, а таксама наведаць яе падчас шматдзённага тура.

VETLIVA расказвае: зручней за ўсё наведваць незвычайныя месцы Беларусі і шукаць падобныя помнікі, калі забраніраваць экскурсію і тур па гарадах краіны. А яшчэ можна адправіцца ў вандраванне, складзенае паводле вашага асабістага плана, і тады на дапамогу прыйдуць разнастайныя гатэлі, сядзібы і апартаменты, у якіх можна спыняцца ў Беларусі.

Незвычайныя помнікі Беларусі: іх значна больш, чым вы думаеце!

Паверце, гэта далёка не поўны спіс незвычайных і пацешных помнікаў і скульптур, якія можна сустрэць на тэрыторыі Беларусі. Такія месцы не заўсёды адзначаны ў даведніках, але тым прыемней ісці па горадзе па сваіх справах і выпадкова натыкнуцца але саракакілаграмовую жабу ці бліскучы слоік згушчонкі ў чалавечы рост!

Стаўце лайкі, расказвайце пра нас сябрам, чытайце наш Блог і шукайце незвычайныя месцы ў Беларусі разам з VETLIVA!

ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!

Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.


1

Вярнуцца да спісу