"Невядомая Беларусь": куды пайсці, куды падацца?

"Невядомая Беларусь": куды пайсці, куды падацца?

01.06.2018

Колькі нязведанага і цікавага ўтойвае ў сабе Беларусь! Калі распытаць людзей, то амаль кожны з упэўненасцю можа заявіць, што ведае галоўныя выбітнасці краіны ці ўжо ўсё бачыў. Асабліва гэта датычыцца самых папулярных Мірскага і Нясвіжскага замкаў. А вось вы ведаеце, дзе ў Беларусі можна знайсці самае сапраўднае французскае кафэ і выпіць кубачак чаю са свежым круасанам як у лепшых хатах Парыжа? Ці дзе можна наведаць канцэрт старадаўняй музыкі і пазнаць, як спявалі і танчылі нашы далёкія продкі? А вось гід па падарожжах Беларусі VETLIVA даследаваў краіну ўздоўж і упоперак, таму з лёгкасцю можа падказаць пару выдатных месцаў для падарожжаў.

Падарожжа па цікавых месцах

А сапраўды, куды, акрамя ўсім вядомых замкаў ці музеяў, можна паехаць? Рада ад VETLIVA: адпраўляйцеся на экскурсію! На ёй вы не толькі паглядзіце на старадаўнія руіны ці драўляныя хаткі, але яшчэ і даведаецеся, што на месцы руін раней быў замак Радзівілаў ці што ў гэтым доміку хрысцілі Янку Купалу.  Наш партал накідаў для вас спіс незвычайных экскурсій у тыя месцы, дзе вы яшчэ напэўна не бывалі:
1. А вы былі ва ўсіх старадаўніх беларускіх аграсядзібах? З усяго свету людзі з'язджаюцца, каб паглядзець на іх, прачуць каларыт мясцовых вёсачак. Гэта настолькі аўтэнтычныя і непаўторныя месцы, што аж дух займае! На аўтобуснай экскурсіі «Бенефіс Знаўцы з Таццянай Бембель: Арт - сядзібы» к свае дзверы гасцінна адкрые сядзіба «Хутар Дудара», куды часцяком заязджаў пагасціць Якуб Колас. Сустракаць вас будзе беларус, паэт, музыка і проста добры чалавек Алесь Лось. А яшчэ вы зможаце наведаць канцэрт старадаўняй музыкі і патанчыць пад дзікія і рытмічныя матывы нашых продкаў. Вы не абыйдзеце бокам  і арт-галерэю беларускага мастака Фе­лік­са Янушкевіча. Яшчэ яго продкі былі цесна звязаны з мастацтвам і культурай, працавалі з Адамам Міцкевічам. Які цесны свет!

Аўтобусныя экскурсійныя туры па невядомых месцах Беларусі

2. Ці ведаеце Вы, як з'яўляюцца на свет прыгожыя кубкі, з якіх так смачна піць каву па раніцах? Ці хто распісвае нашы любімыя керамічныя вазоны для кветак? Экскурсія «Бенефіс знаўцы з Таццянай Бембель: Глазура і гліна (па старадаўніх дарогах беларускай керамікі» адкрые вам гэтыя сакрэты! Аўтобусны тур «Глазура і гліна» — гэта экскурсія ў незвычайны свет керамікі. Вы зможаце наведаць завод «Белмасткераміка» і палюбавацца на ганчарнае мастацтва знутры. Далей у аграсядзібе «Традыцыі і сучаснасць» пройдзе майстар-клас па размалёўцы керамікі. Тут вы паглядзіце, як з-пад рук майстроў выходзяць сапраўдныя шэдэўры. Падчас экскурсіі вас пачастуюць кубачкам гарачай гарбаты ці не меней гарачага глінтвейна. 

Туры па Беларусі да вытокаў беларускай керамікі

Усе мы любім падарункі, таму ў самым канцы ў якасці прыемнага бонуса вам падораць фірмовы сувенір.

3. Як казаў Дж. Бярнард Шоў «Жыццё — гэта тэатр, а людзі ў ім — акцёры». Вы бывалі калі-небудзь у некалькіх тэатрах у адзін дзень? А ці даводзілася вам зазірнуць да акцёраў у грымёрку? Як вы ўжо зразумелі,  на нашай аднадзённай аўтобуснай экскурсіі «Бенефіс знаўцы: Мінск тэатральны з Аляксандрам Марчанка» гэта стала магчымым. У яе праграму ўваходзіць наведванне адзінага ў Беларусі тэатра Оперы і Балета і не толькі! Ніводны тэатр г. Мінска, які паважае сябе, не пройдзе па-за Вашай увагай. У завяршэнне вы зможаце пазнаёміцца з закулісным светам Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Вам пакажуць акцёрскія атрыбуты, правядуць па малой сцэне тэатра і на некалькі імгненняў вы ператворыцеся ў самых сапраўдных акцёраў!

Аднадзённая экскурсія па Беларусі з наведваннем галоўных тэатраў Беларусі

4. Ёсць экскурсіі ў тэатр, а ёсць у … музыку! Так-так, менавіта ў музыку. На экскурсіі «Бенефіс знаўцы з Таццянай Бембель Dziwny jest ten swiat (Чэслаў Немен)» вы зможаце наведаць дом-музей знакамітага рок-музыкі і кампазітара Чэслава Нёмана. Яго яркія мелодыі, неверагодны рытм і ўласцівае шматлікім рокерам вельмі эмацыйнае выкананне адразу заваявалі любоў ва ўсім свеце. Але гаворка пойдзе не толькі пра яго. Шмат беларускіх паэтаў паходзяць з гэтых земляў. Далей у маршруце экскурсіі будуць вёсачкі і старадаўнія селішчы, у тым ліку з вельмі цікавай назвай Жалудок. Гісторыя гэтых месцаў звязана з сем'ямі Сапег і Тызенгаўзаў. Рэшткі апошніх  захоўваюцца ў касцёле Ушэсця Панны Марыі. Вялікае мноства самых прыгожых месцаў Беларусі трэба паспець наведаць, таму на экскурсіі ў вас зусім не будзе часу сумаваць!

Што паглядзець падчас аднадзённага тура па Беларусі

5. А вы ведаеце, хто такі нейкі Хаім Суцін і чаму ён адзначыўся ў гісторыі Беларусі? У яго гонар адкрыты цэлы музей «Прастора Хаіма Суціна», у якім, да ўсяго іншага, выконваюцца яўрэйскія песні. Пра ўсё гэта можно даведацца на незвычайнай экскурсіі «Бенефіс знаўцы з Таццянай Бембель: Прастора Хаіма Суціна».  Больш таго, вы наведаеце ўнікальную чабурэчную і майстар-клас па французскім дэфіле. А таксама вы зможаце зайсці ў цэнтр дзіцячай творчасці і, толькі паслухайце, як гучыць — на шопінг у фірмовую краму валёнак! 

Тур па Беларусі з наведваннем фірмовай крамы валенак

Акрамя гэтага, менавіта на гэтай экскурсіі можна пачаставацца сапраўднымі французскімі круасанамі і булачкамі ў Парыжскім кафэ.

6. Беларусь — гэта месца, дзе людзі свята паважаюць свае традыцыі і шануюць сваё мінулае. Менавіта ім прысвечана паездка «Бенефіс знаўцы з Глебам Лабадзенка: Мова Нанова запрашае да Радзівілаў». Падчас экскурсіі, якая, дарэчы кажучы, будзе праходзіць на беларускай мове, вам будуць сустракацца найкаштоўныя старажытныя помнікі, звязаныя з родам Радзівілаў;

  • гэта храмы і касцёлы, якія адносяцца яшчэ да XV стагоддзя,
  • праваслаўная царква ў стылі ракако, якая дзейнічае і зараз;
  • сядзіба-замак, якая належыць адной з ліній роду А. С. Пушкіна.
Што паглядзець падчас аднадзённага тура па Беларусі

Згадзіцеся, колькі цікавага ўтойвае ў сабе Беларусь!

У пошуках новых уражанняў

Падарожнічаючы па Беларусі, Вы абавязкова здзівіцеся, як шмат помнікаў культуры і мастацтвы тут захавалася з даўніх часоў, колькі вядомых і таленавітых людзей нарадзіла гэта зямля. Прапанаваныя аўтобусныя экскурсійныя туры — гэта толькі верхавіна айсберга, з якой варта пачаць сваё глыбокае вывучэнне гэтай таямнічай краіны.


ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!

Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.


Вярнуцца да спісу