На байдарках па Іслачы. Наш досвед.

21.07.2018 Баравікоўшчына

Маршрут ІКС - сумесны праект Vetliva і МТБанка, у якім мы даследуем невядомыя і незвычайныя месцы Беларусі.
У гэты раз мы адправіліся ў ровара-водны тур «Налібоцкая пушча - прыродныя вынаходкі». Такі маршрут - выдатны варыянт для актыўнага адпачынку. Маршрут падыходзіць нават для пачаткоўцаў і не патрабуе адмысловай падрыхтоўкі: усё неабходнае выдадуць на месцы.
Спачатку мы сплаўляліся на байдарцы па Іслачы. Так-так, у Беларусі таксама ёсць звілістыя рэкі з бурнай плынню і парогамі.
Сплаў заняў два дні, і за гэты час у нас з'явілася шмат уражанняў!
  • Беларусь неверагодна прыгожая! Звілістыя берагі, невялікія парогі, лес па абодва бакі ракі - за два дні не стамляешся цешыцца прыгажосцю.
  • У Іслачы лавіць фарэль нельга, але нішто не можа забараніць узяць рыбу з сабой ды закапціць яе на месцы. Рамантыка!
  • Сплаў на байдарцы - выдатны варыянт для тымбілдынгу або для сямейнага адпачынку.
  • На заметку ўсім, хто доўга не можа заснуць. Пасля дня паходу праблемы са сном знікаюць самі сабою.
А пра тое, як мы працягнулі наша падарожжа на роварах, глядзіце і чытайце ў папярэднімблогу.

Відэа

Зварот да спісу