Калі Вашыя суседзі – зубры: гасцініцы ў нацыянальных парках Беларусі

14.06.2018

Ні для каго не сакрэт, што зубр ужо даўно лічыцца неафіцыйным сімвалам Беларусі. Магчыма, вам ужо пашчасціла ўбачыць гэтага велічнага звера ў заапарку. А што, калі мы скажам, што зубр можа быць… вашым суседам? Не-не, вядома, мы не маем на ўвазе, што зубры ў Беларусі ходзяць па вуліцы, як каровы ў Індыі. Але калі вы жадаеце пазнаёміцца з зубрам і іншымі рэдкімі жывёламі бліжэй, убачыць іх у натуральным асяроддзі пасялення - гід па Беларусі VETLIVA.BY падкажа, як лепш гэта зрабіць.

Гасцініцы ў Белавежскай пушчы ў Беларусі

Сэлфі з зубрам і сустрэча з Дзедам Марозам: Белавежская пушча

Белавежская пушча - самае вялікае прыроднае багацце Беларусі. У лічбах гэта:

  • 150 тысяч гектараў запаведнай тэрыторыі,
  • 1024 віды розных раслін,
  • 12000 відаў жывёл,
  • 117 тысяч гектараў некранутых дрымучых лясоў.

Гатэлі ў Белавежскай пушчы: адпачынак побач з зубрамі

Зараз Белавежская пушча - папулярны турыстычны аб'ект, дзе можна акунуцца ў казачную атмасферу самага старога ў Еўропе лесу, сфатаграфавацца з зубрамі і пабываць у гасцях у беларускага Дзеда Мароза.
Рэзідэнцыя беларускага Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы

І зусім не абавязкова арганізоўваць сабе адпачынак у стылі “галопам па Еўропах”: утульныя і недарагія гасцініцы нацыянальнага парку ахвотна забяспечаць вас дахам над галавой. А “прысмакі”, якімі славіцца Белавежская пушча, не ацэняць хіба што тыя, хто сядзіць на дыеце!

Мека для экатурыстаў: Бярэзінскі біясферны запаведнік

Бярэзінскі біясферны запаведнік - унікальны нацыянальны парк Беларусі ўжо таму, што на яго тэрыторыі прадстаўлены адразу 4 разнавіднасці экасістэм:

  • непраходныя, густыя лясы,
  • багністыя балоты, якімі славіцца наша краіна,
  • велізарная колькасць вадаёмаў з хуткай плынню,
  • шырокія сенажаці.
Адпачынак у нацыянальных парках Беларусі: Бярэзінскі запаведнік

Гэтае месца - сапраўдны рай для аматараў прыроды. У вальерах спакойна пасвяцца зубры і іншыя рэдкія віды жывёл, прагулка па спецыяльнай экалагічнай сцежцы дорыць незабыўныя эмоцыі! І, вядома ж, “маст хэв” любога турыста - Музей прыроды, у якім прадстаўлены каля 300 відаў жывёл. Прысвяціце гэтаму выдатнаму месцу некалькі дзён, а мы падкажам, дзе можна спыніцца. Да прыкладу, у выдатных гасцінічных комплексах “Сергуч” і “Плаўна”. Камфортнае пражыванне і выдатны адпачынак вам забяспечаны!

Дзе спыніцца ў Бярэзінскім запакедніку ў Беларусі

Палескія зубры: нацыянальны парк “Прыпяцкі”

Прыпяцкі нацыянальны парк быў створаны на месцы затапляльнай поймы басейна ракі Прыпяць. Яго галоўнай функцыяй з'яўляецца ахова “лёгкіх Еўропы” - шырокіх забалочаных тэрыторый беларускага Палесся. Неапісальна прыгожыя пейзажы, статныя зубры і высакародныя алені, развітая турыстычная інфраструктура - усё гэта чакае менавіта вас. 

Нацыянальны парк Прыпяцкі ў Беларусі

Калі вы плануеце прыехаць сюды на некалькі дзён, то можна спыніцца ў гасцініцы “Над Прыпяццю”. Гід па Беларусі VETLIVA.BY рэкамендуе гэты варыянт пражывання людзям, якія жадаюць увесь свой час прысвяціць знаёмству з выдатным нацыянальным паркам Беларусі.
Куды б вы не паехалі - усюды можна спыніцца і правесці з камфортам пары дзён. Спадзяемся, нашы рады дапамогуць вам пазнаёміцца з выдатнай прыродай Беларусі і яе неафіцыйным сімвалам - зубрам!
Гайд па пражыванні ў нацыянальных парках Беларусі

Каментары

Живалковская София Викторовна 06.07.2018

Видели зубров в Беловежской пуще - куча положительных эмоций для всех, а маленькие дети вообще были в восторге)

чытаць далей

Зварот да спісу