Як абраць санаторый у Беларусі: рады ад VETLIVA.BY

23.04.2018

Выбар лепшага санаторыя – не толькі заклад удалага адпачынку, але і гарантыя таго, што Вы зможаце з поспехам паправіць здароўе і адпачыць. Мноства фактараў уплывае на тое, каб санаторна-курортнае лячэнне прынесла жаданы эфект. Іх сакрэтамі з задавальненнем дзеліцца VETLIVA – эксперт па адпачынку ў Беларусі. 

Адпачынак у лепшых санаторыях Беларусі

Пры выбары санаторыя раім звярнуць увагу:

1. Клімат і прыродныя лячэбныя фактары

Клімат Беларусі даволі мяккі, тут няма вялікіх перападаў тэмператур. Умерана гарачае лета і не вельмі халодная зіма робяць «сінявокую» выдатным месцам для адпачынку і аздараўлення людзей, якія цяжка пераносяць летнюю спёку і зімовыя маразы. Усе санаторыі Беларусі размешчаны ў па-экалагічнаму чыстых месцах, удалечыні ад прамысловых зон гарадоў. Аднак калі Вы шукаеце сапраўды выдатную прыроду неапісальнай прыгажосці – нацыянальныя паркі Беларусі чакаюць Вас. Абраўшы аздараўленне і адпачынак у санаторыях «Прыазёрны», «Сосны» і «Спадарожнік», Вы атрымаеце ўнікальную магчымасць палюбавацца на прыгажосці Нарачанскага краю. Усім вядома: дзе адпачывае душа, там адпачывае і цела.

Адпачынак у санаторыях Беларусі

2. Медыцынскі профіль санаторыяў Беларусі

Немалаважным фактарам пры выбары санаторыя з'яўляецца яго медыцынскі профіль. У лячэнні кожнай сістэмы органаў чалавека ёсць свае лідары, таму перад браніраваннем пуцёўкі варта ўважліва вывучыць, якая санаторыя – лепшыя. VETLIVA прыгатаваў гайд па беларускіх санаторыях і іх профілю:

  • сістэмы кровазвароту – санаторыі «Прыазёрны», «Ружанскі», «Юнацтва» і «Спадарожнік»,
  • эндакрыннай сістэмы – санаторыі «Чабарок», «Нёман-72» і «Баравое»,
  • апорна-рухальнага апарата – санаторыі «Веста», «Алеся» і «Энергетык»,
  • органаў дыхання – санаторыі «Прыморскі», «Сосны» і «Вясёлка»,
  • жаночых палавых органаў і мочапалавой сістэмы – санаторыі «Пралеска», «Залатыя пяскі» і «Пліса»,
  • нервовай сістэмы – санаторыі «Чайка», ім. К.П. Арлоўскага, «Жамчужына» і «Азёрны».
Усе санаторыі Беларусі з'яўляюцца шматпрофільнымі ўстановамі, таму ў іх прапануюцца медыцынскія працэдуры па розных кірунках.

Як абраць санаторый Беларусі з лячэннем

3. Наяўнасць уласных крыніц мінеральных вод і сапрапелевых гразяў

Мінеральная вада – аснова бальнеалячэння любога санаторыя Беларусі. Аднымі з лідараў лячэння мінеральнымі водамі з'яўляюцца санаторыі «Баравое» і «Пліса» (тут жа ёсць і ўласныя крыніцы лячэбнай гразі). 

Лячэнне мінеральнай вадой у санаторыях Беларусі

4. Адпачынак усёй сям'ёй і з дзецьмі

Калі Ваша галоўная мэта – адпачыць і аздаравіцца ўсёй сям'ёй, тады варта звярнуць увагу на інфраструктуру і забавы, якія прапануюцца ў санаторыі. Для адпачынку з дзецьмі немалаважнымі фактарамі будуць:

  • наяўнасць аквапарка,
  • дзіцячы басейн,
  • дзіцячы гульнявы пакой,
  • аніматары і выхавальнікі, з якімі можна пакінуць дзетак, адпраўляючыся на працэдуры
.Усё гэта прапануюць сваім гасцям санаторыі «Чайка», «Ружанскі» і «Азёрны».

Які санаторый Беларусі лепш для адпачынку з дзецьмі
5. Фітнес-туры і SPA-працэдуры ў санаторыях Беларусі

Калі Вы шукаеце, дзе скінуць вагу і пахудзець да лета, самы лепшы варыянт для Вас – «Пуцёўка прыгажосці» ў аздараўленчым комплексе БАТЭ. Акрамя таго, практычна ўсе санаторыі Беларусі валодаюць сваімі SPA-комплексамі, і лепшым з іх з'яўляецца санаторый «Юнацтва» з сертыфікатам Euro-SPA.

Выбар санаторыя Беларусі – за Вамі

Усе санаторыі Беларусі з'яўляюцца выдатнымі месцамі для адпачынку і аздараўлення ў Беларусі. Вывучайце медыцынскія профілі, інфраструктуру, размяшчэнне здраўніц – а VETLIVA з задавальненнем дапаможа Вам арганізаваць Ваш адпачынак.

ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!

Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.


Вярнуцца да спісу