Дзе жыве беларускі Дзед Мароз?

06.10.2018

Ці ведаеце вы, што для таго, каб сустрэцца з сапраўдным Дзедам Марозам, зусім не абавязкова ехаць у Лапландыю? За навагодняй казкай з беларускім каларытам варта адправіцца ў Белавежскую пушчу. Менавіта там жыве і сустракае круглы год гасцей наш Дзед Мароз.

Маленькі куток чараўніцтва ў дрымучым лесе

Белавежская пушча Дзед Мароз

Рэліктавы лес, запаведнік, дзе захавалася самая вялікая папуляцыя зубраў, векавыя прыгажуні-елі — менавіта Белавежскай пушчы было наканавана стаць роднай хатай для рэзідэнцыі галоўнага героя Новага года. Наша, беларуская навагодняя казка ажыла ў 2003 годзе. З тых часоў маёнтак стаў адным з самых наведвальных месцаў Беларусі.

Йоўлупукі і Санта-Клаўс адпачываюць: рэзідэнцыя беларускага Дзеда Мароза — гэта дзіўны свет, у які можна закахацца з першага позірку. У паветры лунае сапраўднае чараўніцтва, і немагчыма не прасякнуцца атмасферай будучага свята (нават калі за шэрымі буднямі навагодні настрой зусім не адчуваецца). Па вечарах маёнтак Дзеда Мароза выглядае казачна: хоць вам хоць 3 гады, хоць 30 — хіба можна быць абыякавым да такой прыгажосці?

Маёнтак Дзеда Мароза ў Беларусі

Не толькі маёнтак: комплекс казачных аб'ектаў у рэзідэнцыі

Насамрэч, рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы — гэта не толькі церам, дзе ён жыве. Казка сустракае вас яшчэ на ўездзе ў валадарствы чароўнага старца: па баках масіўных драўляных варот стаіць грозная варта. Дуб Дубавіч і Вяз Вязавіч — драўляныя постаці, якія вартуюць Рэзідэнцыю ад ворагаў і ўсялякага зла.

Пройдучы ахову, вы трапляеце прама ў валадарствы чароўнага старца.

Лайфхак ад VETLIVA: не забудзьцеся надзець зручны абутак - тэрыторыя маёнтка проста велізарная (15 гектараў як-ніяк), хадзіць прыйдзецца шмат. Асабліва калі вы плануеце зазірнуць у кожны куток гэтага выдатнага месца.

Экскурсія па Беларусі да Дзеда Мароза ў Белавежскую пушчу

Наперадзе вас чакаюць:

  • Церам Снягуркі;
  • Маёнтак Дзеда Мароза, дзе ёсць тронная зала;
  • Скарбніца — асобная хатка, дзе Дзед Мароз захоўвае свае галоўныя
  • скарбы;
  • Чароўны млын - менавіта пра яго кажуць «усё дрэннае
  • перамелецца», і можна будзе пачаць наступны год з чыстага ліста;
  • Жывая векавая елка вышынёй больш за 40 метраў;
  • Паляна, дзе можна сустрэць усе 12 месяцаў, як у казцы;
  • Алея ўсходніх знакаў — абавязкова зрабіце фота са знакам года свайго нараджэння;
  • Музей ледзянога побыту;
  • Майстэрня Маці Зімы, дзе самыя дзейныя могуць зрабіць сувенір на памяць, а самыя гультаяватыя — проста яго купіць.
Рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы ў Беларусі: славутасці

Мноства лакацый распалагае да павольных прагулак па тэрыторыі Рэзідэнцыі Дзеда Мароза. Любавацца прыгажосцямі Белавежскай пушчы, назіраць за велічнымі зубрамі, сустракаццаз героямі беларускай навагодняй казкі можна бясконца. Аднаго дня на знаёмства з усімі выбітнасцямі будзе сапраўды недастаткова. Адпраўляйцеся на экскурсію да Дзеда Мароза! Вы зможаце пераканацца, што не толькі ў фільме «Одзін дома» па тэлевізары і аліўе на стале складаецца дух Новага года і Ражаства. Калі ж вам больш па душы самастойнасць - сюды можна прыехаць і сваім ходам. А VETLIVA вырашыць за вас пытанне з пражываннем.

Дарэчы, а вы верыце ў Дзеда Мароза? Ці, быць можа, ужо сустракаліся з ім асабіста? Падзяляйцеся сваімі навагоднімі гісторыямі ў каментарах! А VETLIVA у сваім блогу будзе працягваць дзяліцца з вамі сваімі гісторыямі пра Беларусь.


Зварот да спісу