Гайд па лепшых санаторыях Беларусі

18.10.2018

А вы ўжо адчулі гэтую рэзкую змену надвор'я? Пахаладанне прыйшло зусім нечакана, увагнаўшы ў дэпрэсію і прымусіўшы бегаць па лекарах шматлікіх людзей. На жаль, наша здароўе зусім не было падрыхтавана да такога павароту падзей, а тыя, хто выйшаў з летняга адпачынку, ужо паспелі ізноў стаміцца і захацець у адпачынак. Сумная карціна, аднак VETLIVA — ваш любімы гід па Беларусі — сапраўды ведае, як падняць настрой.

Толькі прадстаўце: разнастайныя расслабляльныя ванны, спа, басейны, маскі і абкручванні — рай для стомленых рабацяг і аматараў папесціцца ў руках прафесійных масажыстаў.

Вам, прама тут і зараз, мы прадстаўляем самы поўны (і нават больш!) гайд па беларускіх санаторыях! Заставайцеся з намі, каб даведацца пра лепшыя прапановы сезону і абраць сваё месца для міні-адпачынку.

Адпачынак у лепшых санаторыях Беларусі

Кіраўніцтва ад Б да М: лепшыя санаторыі Беларусі


Санаторыі Брэсцкай вобласці

Наша  падарожжа пачынаецца з Брэсцкай вобласці — першая па алфавіце з абласцей Беларусі, вядомая сваёй Крэпасцю, Белавежскай Пушчай, страўсінай фермай і найпрыгажэйшым цэнтрам — самім горадам Брэстам.

Палеская нізіна, дзе і размясцілася вобласць, заўсёды была досыць балоцістай мясцовасцю, аднак гэта толькі паляпшае паветра ў акрузе і робіць мясцовыя санаторыі маленькім астраўком свежасці і чысціні.

  • Санаторый «Алеся» — гэта не толькі ўтульныя нумары гасцінічнага тыпу і індывідуальнае меню, але вельмі незвычайная тэрапія, пра якую вы, напэўна, ніколі не чулі. Што вам вядома пра стоунтэрапію? А баратэрапія вас наводзіць на думкі пра…бары? А што вы ведаеце пра сапрапелі? Што ж, адказ на пытанне, што ж гэта ўсё такое і з чым гэта ядуць, знойдзецца менавіта ў гэтым санаторыі Брэсцкай вобласці.

  • Санаторый «Ружанскі» — апора захаплення для тых, хто сабраўся не лячыцца, а проста адпачыць ад гарадской мітусні: пуцёўкі без аздараўленчых праграм тут стартуюць ад 1 дня, а значыць, ніякая праца не перашкодзіць вам нацешыцца сваім адпачынкам. Аматарам жа паправіць ці проста падтрымаць здароўе тут прапануецца велізарны спектр паслуг: ад вакуум-тэрапіі да гразелячэння. Ніякіх старых маркотных пакояў, толькі лепшыя аднамесныя, двухмесныя нумары і люксы, якія падыдуць не толькі тым, хто прыехаў адзін, але і сямейным парам — для дзяцей тут асаблівыя забаўляльныя праграмы.

Адпачынак у санаторыі Ружанскі ў Беларусі

  • Санаторый «Чабарок» — спіс санаторыяў Брэсцкай вобласці сапраўды не быў бы поўным без гэтага выдатнага месца. Цяпло- і святлолячэнне тут на вышэйшым узроўні, а аматараў актыўнага адпачынку пацешыць магчымасць узяць напракат спартыўны інвентар. Ваша меню будзе складзена цалкам з прадуктаў, што лепш за ўсё падыходзяць менавіта вам, а ў вольны час заўсёды можна наведаць выдатны горад Баранавічы, які размяшчаецца непадалёк.

Адпачынак у санаторыі Чабарок у Беларусі

  • Дзіцячы аздараўленчы цэнтр «Колас» — дзеці будуць у захапленні! Дагэтуль людзі, якія наведалі ў дзяцінстве які-небудзь санаторый ці лагер, распавядаюць пра свае прыгоды ў санаторыях, і ў выпадку з «Коласам» вы можаце быць упэўнены, што ваша дзіця ў надзейных руках і атрымае толькі самае лепшае: усё лячэнне, у тым ліку галатэрапя, масаж і ароматэрапія, праводзіцца пад чулым кантролем прафесіяналаў. Ніякіх сумных вечароў: толькі заняткі па інтарэсах на любы густ, забаўляльныя вечары і зручныя 1, 2 ці 3-мясцовыя нумары.

Адпачынак у ДРАЦ Колас у Беларусі

Рада ад VETLIVA: не ведаеце, які санаторый абраць? Звярніце ўвагу на яго профіль, ад гэтага залежыць варыянт правільнага для Вас лячэння. Чытайце пра гэта ў нашым артыкуле пра профілі санаторыяў.

Санаторыі Віцебскай вобласці

Месца нараджэння Быкава і Алфёрава, край Беларускага паазер'я і запаведнікаў. Хутчэй, вядома, другое, чым першае стала падмогай для з'яўлення тут некалькіх выдатных санаторыяў. Вас вітае горад Віцебск і бязмежныя абшары вакол яго, дзе вы можаце адпачыць у:

  • Санаторыі «Баравое» — жамчужыне санаторыяў Віцебскай вобласці і ўсёй Беларусі ў цэлым. Па-першае, тут ёсць уласная свідравіна, а значыць, усе ванны з мінеральнай вадой і любое звязанае з ёй лячэнне будзе на вышэйшым узроўні. Па-другое, не трэба загадзя турбавацца пра даведкі і абследаванні: спецыялісты санаторыя «Баравое» з дыягнастычнай дакладнасцю выявяць любыя адхіленні ад нормы і дапамогуць іх адолець. Па-трэцяе, вы бачылі гэты спіс паслуг? Захапленне! І гразелячэнне, і акупунктура, і сауны, і кальпаскапія — на любы густ і колер. А тых, хто баіцца санаторных «сасісак са злепленымі макаронамі», прыемна здзівіць шведскі стол!

Адпачынак у санаторыі Баравое ў Беларусі

  • Санаторый «Пліса» ў Віцебскай вобласці — гэта самы сапраўдны курорт. Тут не толькі ёсць уласная мінеральная вада і лячэбныя гразі, але і свой пляж з пракатам катамаранаў і лодак, і асаблівыя праграмы лячэння, і спа-комплексы, і вялікая разнастайнасць ваннаў. Актыўны адпачынак тут забяспечваецца вялікай колькасцю месцаў і інвентара, у тым ліку для ціра. І, канешне, усе пераходы паміж карпусамі ў санаторыі крытыя – прастуда вам сапраўды не пагражае!

Адпачынак у санаторыі Пліса ў Беларусі

Рэкамендацыя ад VETLIVA: а вы ведаеце, чаму рэкамендуецца ехаць у санаторыі менавіта ўвосень? Ды не, вядома ж, справа не ў нашым лістападзе велізарных зніжак! Даведайцеся больш у нашым артыкуле.

Санаторыі Гомельскай вобласці

Месца правядзення мноства фэстаў і знакамітага Палацава-паркавага ансамбля ў Гомелі, край зліцця знакамітых беларускіх рэк і важны транспартны вузел на карце. Калі з пытаннем «Які санаторый лепшы?» вы прыехалі ў Гомельскую вобласць, тады лавіце наш спіс выдатных месцаў!

  • Санаторый «Срэбныя ключы» — гэта месца знаходзіцца паміж найпрыгажэйшым заказнікам «Выдрыца» і ракой Бярэзіна, а значыць, прырода тут проста дух займае. Два басейны, лячэбныя душы, ручны масаж, сауна – унутры ўсё проста пачынае трапятаць ад захаплення, калі разумееш, што хутка будзеш проста ляжаць і атрымліваць асалоду ад адпачынку, а ўся праца будзе даручана прафесіяналам. Вялікі выбар пакояў (у тым ліку і аднамесныя нумары) і пяціразавае харчаванне — ну што можа быць лепш?

Адпачынак у санаторыі Срэбныя ключы ў Беларусі

  • Санаторый «Залатыя пяскі» — экалагічна чыстая зона, што размяшчаецца на беразе ракі Сож. Пах ігліцы, а таксама спектр паслуг — ад лячэбных ваннаў да галатарапіі — зробяць ваш адпачынак падобным на маленькую мілую казку (тым больш, што і сам санаторый выглядае, як замак з чароўных гісторый)! Вялікая разнастайнасць нумароў дазволіць абраць менавіта тое, што спадабаецца вам, а меню распрацавана ў садзейнічанні з дыетолагамі, а значыць, гэта выдатны санаторый для ахвотнікаў скінуць пару кіло.

VETLIVA рэкамендуе: турбуюць хваробы эндакрыннай сістэмы? Не сядзіце ды на неба не глядзіце, хутчэй адпраўляйцеся ў санаторый! Чаму і як вам гэта дапаможа? Даведайцеся з нашага артыкула пра спосабы лячэння такіх захворванняў у санаторыях!

Санаторыі Гродзенскай вобласці

Край заказнікаў і выдатных панарам прыроды, у цэнтры якога размясціўся дзіўны горад Гродна. А яшчэ гэта месца з вялікай колькасцю санаторыяў на выбар!

  • Санаторый «Энергетык» — рай для тых, хто жадаў бы адпачыць проста і з густам: для аматараў адзіноты тут маюцца асобныя катэджы для пражывання! Жадалі адправіцца ў фітнес-тур? Ласкава запрашаем: фітнес-гімнастыка, аквааэробіка і скандынаўская хада з прафесіяналамі не дадуць вам з'ехаць дадому з непажаданымі кілаграмамі.  

  • Санаторый «Альфа Радон» — ад аднаго яго віду захоплівае дух! А ўжо тую магію, што дзеецца ўнутры, складана перадаць словамі: гэта трэба проста ўбачыць! Калі словы «магнітапунктура», «азонатэрапія» і «дзіядзінамафарэз» гучаць для вас як набор літар, тэрмінова адпраўляйцеся сюды: тут вы даведаецеся пра апошнія навінкі ў сферы курортнага адпачынку і лячэння. Падтрымаць здароўе скуры твару і цела дапамогуць сапрапелевыя гразі. У санаторый з дзецьмі? Вядома, так, бо тут ёсць выхавальнікі і дзіцячая пляцоўка. І не забывайце пра файны шведскі стол!

Санаторый Альфа Радон у Беларусі

  • Санаторый «Жамчужына» — кошты на адпачынак у гэтым санаторыі даступныя абсалютна ўсім, а дубовы гай паблізу і бераг ракі Нёман будуць ідэальнымі месцамі для фатаграфій, якія вы абавязкова захочаце тут зрабіць. Вібрамасаж, фіта- і аэра- і галатэрапія, флоацінг і лячэбныя душы — ніякіх перажыткаў мінулага, толькі самая сучасная апаратура і прафесійнае аказанне паслуг для гасцей санаторыя. Велізарны выбар нумароў на любы густ спадабаецца аматарам адпачыць у адзіночку ці ў кампаніі, а наяўная магчымасць пракансультавацца з дыетолагам стане важным элементам у прыняцці рашэння для тых, хто заўсёды жадаў адправіцца ў спецыяльны тур для пахудзення.

Адпачынак у санаторыі Жамчужына ў Беларусі

  • Санаторый «Вясёлка» — маленькі астравок чысціні і спакою сярод ляснога масіва ў Беларусі. Утульны і камфортны, гэты маленькі санаторый з адпачынкам па прымальных коштах прапануе ў той жа час вельмі ўражлівы спектр паслуг: ад тэрэнкура да гальвана-гразелячэння і франклінізацыі. Антыцэлюлітны масаж пацешыць ахвотнікаў скінуць вагу падчас адпачынку, а заказное меню з элементамі шведскага стала — тых, хто прыехаў нават не лячыцца, а проста адпачываць душой і целам.

Адпачынак у санаторыі Вясёлка ў Беларусі

VETLIVA рэкамендуе: вас турбуе лішняя вага і вы не можаце зразумець, чаму не худзееце? Магчыма, уся справа ў вашым метабалізме. Чытайце пра гэта больш і даведайцеся, як лячэнне ў санаторыях дапамагае змагацца з лішнімі кіло!

Санаторыі Мінскай вобласці

Нарэшце, цэнтр нашай маленькай, але ўтульнай краіны: тут размясціліся знакаміты замак у Нясвіжы, сталіца Беларусі і мноства цікавых рэчаў, якія можна знайсці ў кожным мястэчку і вёсачцы вобласці. Абраць санаторый тут няпроста — вочы разбягаюцца! Але мы вам з гэтым дапаможам.

  • Санаторый «Юнацтва» — здраўніца, якая атрымала еўрапейскі сертыфікат якасці не проста так! Апроч таго, што тут вы можаце арганізаваць для сябе  сапраўдны фітнес-тур, вы здзівіцеся, якія тут ёсць магчымасці для баўлення часу: кіназала, більярд, лобі-бар, спартыўныя мерапрыемствы, экскурсіі. Ну калі яшчэ ў вас з'явіцца магчымасць так адпачыць і пацешыцца за кароткі перыяд часу?

  • Санаторый «Спутнік» — выдатнае месца адпачынку непадалёк ад Нарачанскіх азёр. Спектр паслуг проста дзівіць сваёй разнастайнасцю: ад прэсатэрапіі і сауны да крыятэрапіі і спа. А вы чулі калі-небудзь пра сокатэрапію? Вось зараз у вас ёсць магчымасць даведацца, што гэта, бо санаторый «Спутнік» прапануе свае паслугі за ўмераныя кошты. Выбірайце нумар ці катэдж для пражывання і наперад!

Адпачынак у санаторыі Спутнік у Беларусі

  • Санаторый «Сосны» на Нарачы — месца з саракагадовай гісторыяй якаснага абслугоўвання, умераных коштаў і разнастайных паслуг. Тракцыённая тэрапія для вашага пазваночніка, магнітастымуляцыя, сауна – тут лёгка можна лячыцца з задавальненнем! І канешне, ну як жа ў такім ідэальным месцы для адпачынку абыйсціся без шведскага стала і забавак для дзяцей?

  • Санаторый «Прыазёрны» — карысны адпачынак для моладзі ад санаторыя, які ідзе ў нагу з часам. Ніякіх старажытных метадаў лячэння па рэцэптах сяброўкі вашай бабулі, толькі разнастайнасць паслуг (колькі ж разнастайных тэрапій, у гэтым санаторыі сапраўды шмат профіляў!), шведскі стол і мноства спартыўных і культурна-забаўляльных мерапрыемстваў.

Адпачынак у санаторыі Прыазёрны ў Беларусі

  • Санаторый «Пралеска» — пры выбары курорта абавязкова звярніце ўвагу менавіта на яго. Маленькі і ўтульны санаторый з магчымасцю аздаравіцца прапануе спектр забаў на любы густ: ад канцэртных вечароў да караоке. Лечымся і атрымліваем асалоду ад музыкі, прама як дома, толькі яшчэ лепш!

  • Санаторый «Веста» — месца, дзе можна апрабаваць на сабе ўнікальныя віды тэрапій — ад электрасну да спелеатэрапіі. Калі-небудзь чулі пра такія? Свой гарналыжны комплекс (які сапраўды ацэніць моладзь), пляж і шведскі стол — занадта шмат узрушаючых плюсаў, каб спрабаваць знайсці мінусы (якіх няма)!

Адпачынак у санаторыі Веста ў Беларусі

Рада ад VETLIVA: жадаеце паехаць у фітнес-тур? Шукайце санаторый ці тур для пахудзення? Аздараўленчы цэнтр «БАТЭ» ў Мінскай вобласці прапануе вам пахудзець на 10 кг за 10 дзён! Як? Чытайце падрабязней пра «Пуцёўку прыгажосці» зараз!

Санаторыі Магілёўскай вобласці

Радзіма шматлікіх культурных дзеячаў, горад Магілёў, які для шматлікіх беларусаў і госцяў краіны стаў цэнтрам адпачынку і вывучэнні царкоўнай архітэктуры.

  • Санаторый «Сосны» ў Магілёве — прайдзіце лазэратэрапію, аэрафітатэрапію, займіцеся акваэробікай у месцы, якое славіцца ўласнай мінеральнай крыніцай! Гэта таксама магчымасць выдатна адпачыць з дзецьмі і нацешыцца актыўнымі відамі адпачынку.

  • Санаторый «Чайка» — месца ў па-экалагічнаму чыстай зоне, недалёка ад цэнтра пазнавальнага турызму – яшчэ ніколі не было так зручна і цікава даследаваць Магілёў! — і выдатнага лячэння за невялікія грошы: дазвольце сабе прыняць мінеральныя ванны, прайсці курс фітатэрапіі і апрабаваць сухую вуглякіслую ванну!

VETLIVA рэкамендуе: плануеце адпачынак узімку, але сумняваецеся, ці варта ехаць у санаторый менавіта ў гэты час? Мы ўжо паклапаціліся пра тое, каб усе вашы сумненні развеяліся: чытайце пра тое, чаму варта ехаць у санаторый ўзімку прама тут і зараз!

«Беларусь» не ў Беларусі: лепшыя прапановы ў замежных санаторыях

Вядома ж, «Беларусь» — гэта не толькі назва нашай краіны! Гэта яшчэ і выдатны санаторый ў Літве, куды VETLIVA прапануе файныя пуцёўкі! Атрымлівайце асалоду ад адпачынку каля ракі Нёман са мноствам разнастайных паслуг і аж 7 відаў саунаў! І не забудзьцеся пра парк прыгод «One»!

Санаторый Беларусь у г. Друскінінкай, Літва

Летняя (з нядаўніх пор і зімовая таксама!) сталіца адпачынку ў Расіі — горад Сочы — цешыць сваім санаторыем «Беларусь», коштамі на адпачынак у ім і ўсім, што можа падарыць адпачынак на моры: ад выдатнага паветра да пляжаў, разнастайных ваннаў, кафэ на пляжы і мясцовага дэндрапарка! А асаблівыя ванны з Мацэсцінскай мінеральнай вадой прывядуць у захапленне ўсіх, хто пакутуе ад хранічных захворванняў нервовай сістэмы і органаў кровазвароту і іншых хвароб: усяго 15 хвілін у такой ванне нармалізуюць ціск і прывядуць у парадак дыхальныя функцыі.

Санаторый Беларусь у Сочы, Расія

Санаторый «Беларусія» у Юрмале размешчаны ў крокавай даступнасці ад выбітнасцяў горада і цешыць не толькі коштамі, але і прапануе паслугі карэкцыі постаці (для ахвотнікаў пахудзець), басейн з мінеральнай вадой, гразелячэнне з дапамогай тарфяных гразяў радовішча Слокас, лазню, пракат інвентара для дайвінга і пэйнтбола, фэставыя праграмы. Калі вы збіраецеся на адпачынак, чаму б не сумясціць прыемнае з карысным?

Басейн санаторыя Беларусія ў Юрмале

Санаторый «Белая Русь» у Туапсэ знаходзіцца на беразе Чорнага мора, і гэта ўжо нагода сказаць «да!» пры выбары месца адпачынку. Кошты ў «Белай Русі» не кусаюцца, а крыты басейн з марской вадой на зімовы перыяд, вуглякіслая ванна, галакамера і салярый, а таксама экзатычны піліннг жывой рыбай ужо робяць гэты санаторый адным з лепшых у Туапсэ! Выбірайце свой нумар ці катэдж — і наперад за лепшым адпачынкам!

Санаторый Белая Русь у Туапсэ, Расія

Санаторый «Беларусія» каля падножжа гары ў Місхоры, Крым, акружаны унікальным паркам (больш за 300 відаў раслін!) і цешыць гасцей цёплым морам паблізу. Лячэнне неспецыфічных захворванняў органаў дыхання — асноўны профіль санаторыя: тут, як той казаў, і сцены дапамагаюць. У нашым выпадку, мора, вядома. Басейны, боўлінг, 3D-кіназала, бар, караоке, разнастайныя нумары з відам на мора і забаўляльныя праграмы, цэлы лазневы комплекс і паслугі касметолагаў: тыя, хто даўно жадаў адправіцца на Чорнае мора (а асабліва адпачыць з дзецьмі, бо тут для іх асаблівая праграма!), абавязкова павінны звярнуць увагу на гэты санаторый!  

Санаторый Беларусія ў Крыме

Разам з VETLIVA у санаторыі Беларусі!

Вух! Гэта было няпроста, але VETLIVA з задавальненнем клапоціцца пра ваш камфорт і таму збірае толькі лепшыя і самыя цікавыя прапановы! Мы ручаемся за тое, што які бы вы выбар не зрабілі, вы ніколі не застанецеся расчараванымі! А можа, вы ўжо дзесьці пабывалі і жадаеце падзяліцца вопытам? Пішыце ў каментарах!

Стаўце лайкі, сачыце за абнаўленнямі ў нашым Блогу, распавядайце сябрам пра што даведаліся і памятайце: справе час, а забаве гадзіна, і нават яе можа хапіць на самы лепшы адпачынак у вашым жыцці!


Зварот да спісу