Гайд па Гомелю і яго выбітнасцях

28.08.2018

Горад на Сожы, бясспрэчна, адзін з самых прыгожых у Беларусі. У ім гарманічна спалучаюцца старажытная архітэктура і хай-тэк. Калі вы яшчэ тут не бывалі - міні-гайд па гомельскіх выбітнасцях ад VETLIVA вам сапраўды спатрэбіцца.

Дзе ў Гомелі можна пагуляць

Славутасці Гомеля: парк і палац Румянцавых-Паскевічаў

Любая экскурсія па Гомелю пачынаецца з яго знакамітага палацава-паркавага ансамбля. Для тых, хто любіць статыстыку, прывядзём толькі самыя значныя лічбы:

  • ансамбль займае 800 м. правага берага Сажа,
  • ён складаецца з 6 музейных аб'ектаў і 9 асобных архітэктурных элементаў,
  • у фондах музея захоўваецца 248 261 прадмет (168 164 з іх - асноўны фонд),
  • толькі ў цэнтральнай частцы палаца размешчана 9 экспазіцыйных і 7 выставачных залаў,
  • парк займае 34 гектаыа і ў ім расце больш за 5 000 дрэў.

Ансамбль - проста дзіўнае месца. Тут можна блукаць гадзінамі, любуючыся архітэктурай палаца і рознымі раслінамі.

Цікавы факт: у Гомельскім парку паспяхова ўжываюцца як мясцовыя пароды дрэў, так і экзатычныя, што робіць яго сапраўды унікальным месцам.

Палацава-паркавы ансамбль у Гомелі, Беларусь

Сам палац пабудаваны ў стылі класіцызму. Шматлікія інтэр'еры адзноўлены, і цяпер сустрэчы важных асоб дзяржавы праводзяцца там жа, дзе шмат гадоў таму князі Румянцавы і Паскевічы прымалі сваіх гасцей. Абавязкова зазірніце ўнутр палаца, каб убачыць пышнасць залаў і сапраўдныя прадметы яго мінулых гаспадароў.

Знакаміты гомельскі палац

Акрамя таго, да ансамбля адносяцца некалькі важных выбітнасцяў, пра якія мы распавядзем ніжэй. Усе яны размешчаны на яго тэрыторыі і з'яўляюцца помнікамі архітэктуры.

Паляўнічы домік - своеасаблівы палац у мініяцюры, пабудаваны таксама ў стылі класіцызму.

Цікавы факт: граф Румянцаў, якому першапачаткова належыў асабняк, абсалютна не цікавіўся паляваннем і ставіўся да яго абыякава.

Паляўнічы домік у Гомелі, Беларусь

Незвычайнай славутасцю з'яўляецца капліца Паскевічаў. Замак-церамок, які быццам сышоў са старонак рускіх народных казак - вось што ўяўляе сабой месца, дзе знайшлі апошні прыстанак 8 членаў сям'і Паскевічаў. Яна размяшчаецца і над, і пад зямлёй: будынак капліцы ўзвышаецца над зямлёй на 18 метраў, а склеп уяўляе з сябе скляпеністы тунэль даўжынёй 32 м.

Капліца Паскевічаў у Гомелі

Акрамя вышэйпералічаных, на тэрыторыі парку ёсць яшчэ шмат цікавых аб'ектаў:

  • вежа агляду, з якой адкрываецца выдатная панарама на ўвесь ансамбль,
  • Зімовы Сад, дзе растуць экзатычныя расліны, неўласцівыя для нашых шырот,
  • Лебядзіная сажалка,
  • сабор Святых Пятра і Паўла.

І гэта ўсё - толькі ў самым парку!

Сабор Пятра і Паўла ў Гомелі

Як яшчэ правесці час у Гомелі

Абавязковы «мастхэў» для турыста ў Гомелі таксама:

  • прагуляцца па маляўнічай Савецкай вуліцы, галоўнай у горадзе,
  • наведаць спектаклі Абласнога драматычнага тэатра і Тэатра лялек,
  • пабываць на прадстаўленні ў знакамітым Гомельскім цырку,
  • убачыць сваімі вачамі старадаўнюю сядзібу Багуслаўскіх, размешчаную прама ў межах горада,
  • пакатацца на каньках у Лёдавым палацы,
  • здзейсніць вячэрні праменад па скверы Грамыка і вуліцы Перамогі, якія дзівяць сваёй арыгінальнай ілюмінацыяй і незвычайнымі дэкарацыямі ў выглядзе знакамітых славутасцей з усяго свету.

Горад Гомель, Беларусь

Пасля прагулкі самы час падсілкавацца! VETLIVA распавядзе, дзе гэта лепш за ўсё зрабіць:

  • за беларускім антуражам і нацыянальнай кухняй адпраўляйцеся ў «Карчму Будзьма»,
  • за ўтульным інтэр'ерам і смачнай еўрапейскай кухняй - у рэстаран «ФаСоль»,
  • за савецкімі часамі і тэматычнай атмасферай - у кафэ «Стары час».

Дзе ў Гомелі можна спыніцца

Гомель - гэта горад, на знаёмства з якім аднаго дня - адназначна мала. Таму вы непазбежна сутыкнецеся з пытаннем, дзе ж спыніцца. І тут на дапамогу прыходзіць VETLIVA. Мы парэкамендуем вам два варыянты пражывання:

  1. Апартаменты. Не думайце, што зняць кватэру на суткі - гэта дорага! Насупраць, кошт практычна не адрозніваецца ад нумара ў гатэлі, толькі вы атрымліваеце ў сваё поўнае распараджэнне не проста пакой, а цэлую кватэру.
  2. Гатэль ці гасцініца. Па спасылцы вы знойдзеце самыя лепшыя прапановы па пражыванні ў гомельскіх гасцініцах і гатэлях.
Гасцініца ў Гомелі

Падарожжа ў Гомель: яркія ўражанні забяспечаны

Мы ўпэўнены, вам захочацца сюды вярнуцца, каб прагуляцца па цяністых алеях парку ці пакарміць вавёрачак арэшкамі. Велічная архітэктура, гісторыя і прырода зачароўваюць з першай хвіліны знаходжання тут. Выдатны горад над Сожам заваюе вашае сэрца.

Зварот да спісу