Мерапрыемствы і фэсты Беларусі: што нас чакае ў 2019 годзе?

Мероприятия и фестивали Беларуси: что нас ждет в 2019 году?

VETLIVA
Мероприятия и фестивали Беларуси: что нас ждет в 2019 году? Мероприятия Беларуси

Список фестивалей и мероприятий в Беларуси на 2019 год с примерной программой, датами и местами проведения.

15.01.2019

Новы год і Жоўтая Земляная Свіння ўжо наступілі. Якія фэсты пройдуць у Беларусі ў 2019 годзе? Якія мерапрыемствы ўразяць да глыбіні душы і выкрадуць нашыя сэрцы? Чытайце наш дайджэст падзей будучага года і адзначайце ў каляндарыку самыя цікавыя, каб пра іх не забыцца!

Каляндар мерапрыемстваў і фэстаў Беларусі

мерапрыемствы і фэсты ў Беларусі

Падрабязны каляндар у высокай якасці глядзіце па спасылцы

Студзень: у метале толькі дзяўчыны і фігурнае катанне

Якія фэсты Беларусі чакаюць нас у самым пачатку 2019 года? Вы здзівіцеся, але даволі шмат арыгінальных мерапрыемстваў прыгатаваў нам студзень. Вы ўжо ў прадчуванні? Тады паехалі!

Фэст «The best metal girls»

Фестываль «The best metal girls» у Мінску

Калі: 5 студзеня
Дзе: Мінск

Не ў джазе толькі дзяўчыны, але і ў метале! 2019 год пачнецца з цікавага фэсту цяжкай музыкі: ніякага мужчынскага вакалу — выключна жаночы. Дамы пакажуць, што метал ужо даўным-даўно перастаў быць прэрагатывай мужчын, што яны таксама могуць быць багінямі гітарных рыфаў і гасадынямі пранізлівых сольных партый на электрагітары. Сустракаемся 5 студзеня ў «Рэпабліку»!>

Калядны баль-маскарад у Мірскім замку

Калі: 12 студзеня
Дзе: Мірскі замак (г.п. Мір, Гродзенская вобласць)

Як стаць зграбнай князёўнай ці галантным князем? Гэта магчыма, дзякуючы фэсту, які штогод праходзіць у Беларусі — каляднаму балю-маскараду ў Мірскім замку. Вас чакае жывая музыка, вытанчаныя ўборы, маскі, якія сціраюць межы паміж саслоўямі — такога вы напэўна яшчэ не бачылі! А вось, дарэчы, і падборка тураў у Мірскі замак — якраз на патрэбныя даты.

Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні 

Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні ў Мінску

Калі: 21-25 студзеня
Дзе: Мінск

Зграбныя сілуэты, іскрыстыя гарнітуры, вытанчаныя рухі — усё гэта фігурнае катанне, сапраўдная паэзія танца на ільдзе! Галоўны чэмпіянат Еўропы па гэтым відзе спорту ў 2019 годзе пройдзе ў Мінску. Пабалець за нашых спартсменаў і паглядзець на майстэрства гасцей з іншых краін можна будзе ў канцы студзеня — з 21 па 25. І раз выдаецца магчымасць правесці ў Мінску некалькі дзён — чытайце ў нашым артыкуле, як гэта зрабіць з максімальнай карысцю.

VETLIVA нагадвае: у студзені адзначаецца Стары Новы год — не забудзьцеся паназапашваць ласункі, каб пачаставаць тых, хто прыйдзе шчадраваць да вас!

Люты: суровы, закаханы і пластычны

Чым нас здзівіць самы халодны месяц года? Пра гэта ніжэй.

Люты Фэст-2019

Люты Фэст-2019 у Мінску

Калі: 9 лютага
Дзе: Мінск

Яшчэ адзін падарунак для аматараў пацяжэй! Рок-фэст «Люты Фэст» збярэ на адной сцэне зорак метал-сцэны Беларусі. А яшчэ тапіць беларускі лёд прыедуць калектывы з Украіны і Польшчы. Як гэта будзе — даведаемся 9 лютага!

VII Форум эксперыментальных пластычных тэатраў Беларусі «ПлаSтформа»

VII Форум эксперыментальных пластычных тэатраў Беларусі «ПлаSтформа» у Мінску

Калі: 11-17 лютага
Дзе: Мінск

Што такое «ПлаSтформа»? Гэта дзіўная падзея ў культурным жыцці нашай краіны. Штогод яна збірае самых таленавітых, крэатыўных і авангардных акцёраў не толькі з усёй Беларусі, але і калектывы з Польшчы, Нарвегіі і бліжэйшых да нас краін. Гэта проста «маст хэў» для знатакоў сучаснага мастацтва! А калі паставіце мэтай наведаць усе дні — лавіце падборку выдатных прапаноў па пражыванніў Мінску!

Рада ад VETLIVA: у самы халодны месяц года адзначаюцца самае рамантычнае і самае мужчынскае святы. Гаворка пра дзень Святога Валянціна (14 лютага) і Дзень абаронцы Айчыны (23 лютага). Сагрэйце любімых цяплом свайго кахання — і люты здацца не такім ужо і «лютым»!

Сакавік: нефільтраванае кіно і акно ў Японію

Нарэшце надыдзе канец зіме і прыйдзе вясна! Фэставы рух Беларусі рыхтуе вам мноства сюрпрызаў — ад кінафэсту да свята азіяцкай культуры.

Фестываль нефільтраванага кіно

Фестываль нефільтраванага кіно, Беларусь

Калі: 15-17 сакавіка
Дзе: Мінск

«Нефільтраванае кіно» па-беларуску — гэта:

  • аўтэнтычны фэст кароткага метра, у якім могуць прыняць удзел абсалютна ўсё без выключэння (з адной толькі агаворкай — канкурсанты павінны быць грамадзянамі Беларусі),
  • тры насычаныя падзеямі дні — конкурсныя прагляды, творчыя сустрэчы, майстар-класы ад знакамітых фмльммэйкераў,
  • у фэсце ўдзельнічаюць фільмы, якія доўжацца не больш за 35 хвілін і былі створаны не пазней за 1 студзеня 2018 года.


Раскошны падарунак для аматараў арт-хаўса і аўтарскага кіно!

FreeTime-Fest (фэст азіяцкай культуры і касплея)

FreeTime-Fest у Гомелі

Калі: 30 сакавіка
Дзе: Гомель

Фэсты касплея сталі папулярнымі дзякуючы японскай анімацыі, ці анімэ. Своеасаблівая прамалёўка персанажаў, дзіўныя гарнітуры, заблытаныя сюжэты — гэтыя мультфільмы глядзяць не толькі дзеці, але і дарослыя ва ўсім свеце. Гомельскі фэст FreeTime-Fest ужо ў пяты раз збярэ фанатаў касплея і азіяцкай культуры ў горадзе на Сажы. Не прапусціце гэту ўнікальную падзею! Тым больш, што пра пражыванне VETLIVA ужо паклапаціўся!

Рада ад VETLIVA: Не забудзьцеся падарыць кроплю вясновага цяпла сваім каханым мамам, жонкам, бабулям, сёстрам і дочкам! Сакавік яшчэ можна назваць самым «жаночым» месяцам: усё вакол расквітае, ды яшчэ і ўвесь свет святкуе Міжнародны жаночы дзень.

Красавік: белы квадрат і страсці па кнігах

Напэўна, з нашага загалоўка нічаго не зразумела. Што ж мы мелі на ўвазе — чытайце ніжэй.

Белы квадрат

Белы квадрат у Мінску

Калі: 17-19 красавіка
Дзе: Мінск

У Казіміра Малевіча быў не толькі чорны, але і белы квадрат. Але гаворка цяпер ідзе не пра твор мастацтва, а пра штогадовы міжнародны фэст маркетынгу і рэкламы. Апошнія трэнды крэатыўнай сферы, майстар-класы, семінары, коучынгі — тры дні пройдуць ярка, весела і насычана!

Бібліяноч

Калі: арыентыровачна канец красавіка
Дзе: Мінск

А вы ведалі, што беларусы лічацца адной з самых чытаючых нацый у свеце? Таму нядзіўна, што «Бібліяноч» прыжылася і ў нас!  Да кніжнай бяссонницы далучаецца мноства арганізацый і ўстаноў, якія прапануюць сваім наведвальнікам незвычайныя інтэрактывы і забаўкі.

Рада ад VETLIVA: калі вам не хапае музыкі — адпраўляйцеся ў Гомель. З 12 па 14 красавіка тут якраз праходзіць  «Рэнесанс гітары» — душэўныя канцэрты для аматараў акустычнай гітары.

Май: музеі, што не спяць усю ноч, і рыцары ў Гальшанскім замку

Да лета ўсяго толькі месяц, і далей вы даведаецеся, якія фэсты ў Беларусі рыхтуе вам май.

Ноч музеяў

Ноч музеяў, Беларусь

Калі: сярэдзіна мая
Дзе: уся Беларусь

Памятаеце амерыканскую камедыю «Ноч у музеі» і як па начах усе экспазіцыі ажывалі? Дык вось, ён па-свойму абгульвае інтэрактыўны фармат сусветнай акцыі пад назвай «Ноч музеяў». Большасць экспазіцый працуе ад змяркання да світання, а ў святле штучных агнёў часам ствараецца ўражанне, што экспанаты пачынаюць рухацца самі па сабе… Дарэчы, пра тое, колькі ў Беларусі цікавых музеяў, мы ўжо пісалі — вось вам спасылкі на першую і другую часткі нашага топу.

Гальшанскі замак

Фестываль рыцарскай культуры ў Гальшанскім замку

Калі: канец мая
Дзе: руіны Гальшанскага замка (аг. Гальшаны, Гродзенская вобласць)

А вось Гальшанскі замак прыцягвае сюды не толькі тых, хто шукае прывідаў (чаму гэта адно з самых містычных месцаў нашай краіны мы ўжо пісалі вось тут). Тут праходзіць адзін з першых фэстаў рыцарскай культуры і гістарычнай рэканструкцыі ў Беларусі, які штогод збірае ў Гальшанах тысячы гасцей.

VETLIVA нагадвае: у пачатку месяца мы аддаём даніну Вялікай Перамозе. Ніхто не забыты — і нішто не забыта!

Чэрвень: Алімпіяда па-еўрапейску і скокі праз вогнішча

Талісман II Еўрапейскіх гульняў 2019 у Мінску

Фэст гістарычнай рэканструкцыі «Эпоха рыцарства»

Калі: 1-2 чэрвеня
Дзе: вёска Азярцо пад Мінскам

Пагрузіцеся ў эпоху рыцарскіх бітваў! У самым пачатку лета ў музеі пад адкрытым небам адгрыміць чарговая «Эпоха рыцарства». Турніры, бугурты, адзінкавыя паядынкі, запраўленыя развясёлай атмасферай свята — сумна не будзе нікому!

Мотальская рэгата

Пятая рэгата ў аграгарадку Моталь

Калі: 1-2 чэрвеня
Дзе: аграгарадок Моталь

Пятая рэгата ў Моталі адбудзецца ў першыя выхадныя лета. Спартсмены на лодках-двойках паспаборнічаюць адзін з адным і правераць сябе на трываласць і спрыт. Таго, хто хутчэй усіх дасягне аграгарадка (рэгата стартуе ў Спораўскім возеры), чакае прыз! А ўсіх аматараў актыўнага адпачынку чакае спартыўна-культурная праграма: пляжны валейбол, міні-футбол, дартс, арыентаванне на мясцовасці, фігурнае кіраванне байдаркамі і веласіпедамі.

Міжнародны мотафэст «Хавайся ў бульбу — 2019»

Калі: 7-9 чэрвеня
Дзе: Гродна

Тры дня нястрымнага драйва чакае гасцей штогадовага мотафестывалю «Хавайся ў бульбу — 2019». У 2018 годзе на ім уладкоўвалі чэмпіянат па армрэслінгу, хадзілі піўной хадой і нават танчылі стрыптыз! Арганізатары абяцаюць, што сёлета будзе яшчэ ўгарней і весялей!

Vulitsa Ezha

Калі: 8-9 чэрвеня
Дзе: Мінск

Vulitsa Ezha у Беларусі

З чым асацыіруецца лета? Вядома ж, з водарам сакавітых шашлыкоў, што лунае ў паветры, і адпачынкам на прыродзе. А што можа быць лепш, чым маштабны пікнік прама ў цэнтры Мінска? Vulitsa Ezha знаёміць гасцей з традыцыямі вулічнай ежы, выстаяць перад якой проста немагчыма!

Лайфхак ад VETLIVA: калі фастфуд — гэта не пра вас і душа просіць дранікаў, адпраўляйцеся ў займальны гастратур па самых лепшых рэстаранах і кафэ Мінска. А чэк-ліст мы ўжо для вас склалі.

II Еўрапейскія гульні 2019 у Мінску

Калі: 21-30 чэрвеня
Дзе: Мінск

Чэрвень заслужыў званне самага спартыўнага месяца 2019 года. У Мінску пройдзе самая маштабная спартыўная падзея апошніх гадоў — Еўрапейскія гульні 2019. У лічбах гэта:

  • 50 еўрапейскіх краін-удзельніц,
  • больш 4000 спартсменаў,
  • больш 200 камплектаў узнагарод,
  • 15 відаў спорту, па выніках перамог у 10 з якіх вызначацца чэмпіёны, якім пашчасціць абараняць гонар сваіх краін на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года.
Дарэчы, VETLIVA з'яўляецца афіцыйным турыстычным партнёрам дадзенага мерапрыемства, дэталёвую інфармацыю пра якое вы знойдзеце тут.


Цікавы факт: у апошні час актыўна адраджаюцца рамантычныя паганскія святы. У чэрвені вас чакае:

  • адзін з буйнейшых летніх open-air фэстаў «Свята сонца», які пройдзе з размахам у Дудутках,
  • «Купальскае кола», якое адбудзецца ў Мінску.

Выдатны настрой, пусканне вянкоў па вадзе і скокі праз вогнішча вам забяспечаны!

II Еўрапейскія гульні 2019 у Мінску

IV Міжнародны фотафэст у Віцебску «Фотакрок»

Калі: 26-30 чэрвеня
Дзе: Віцебск

Сустракайце першы ў Беларусі фотафэст! Дні горада Віцебска супадаюць з унікальнай падзеяй — фэстам аматараў мастацтва фатаграфіі «Фотакрок». Выставы фотамастакоў, майстар-класы, лекцыі і партфоліё фатаграфій — гэта трэба ўбачыць сваімі вачамі. А калі заплануеце адправіцца туды на некалькі дзён і пазнаёміцца са славутасцямі — лавіце спасылку на наш гайд па Віцебску, які дапаможа вам спланаваць свой маршрут.

Ліпень: Славянскі базар і open-air на пляжы

Калі чэрвень стаў самым спартыўным, то ліпень мы, безумоўна, прызнаём самым музычным месяцам. Усіх фэстаў, якія праходзяць у Беларусі ў гэту пару, і не пералічыць!

Славянскі базар у Віцебску

Славянскі базар у Віцебску, Беларусь

Калі: 9-17 ліпеня
Дзе: Віцебск

Што такое «Славянскі базар» у Віцебску? Гэта не проста музычны фэст у Беларусі, гэта шматпланавае дзейства, якое складаецца з мерапрыемствы рознага ўзроўня і кірункаў. Шматлікім пераможцам конкурсаў ён даў пуцёўку ў жыццё і зрабіў сапраўднымі зоркамі. Кожны год на сцэне Летняга Амфітэатра запальваюць зоркі сусветнай велічыні… Няма часу тлумачыць — вам лепш асабіста акунуцца ў бурлівае жыццё ліпеньскага Віцебску і пабываць на «Славянскім базары»!

Фэст ваенна-гістарычнай рэканструкцыі «Мір-1812»

Калі: 13-14 ліпеня
Дзе: гарадскі пасёлак Мір

Дзе, як не ў велічным Мірскім замку, уладкоўваць маштабную гістарычную рэканструкцыю? Тым больш што менавіта тут адбылася першая буйная кавалерыйская бітва кампаніі 1812 года на тэрыторыі Беларусі. Назапашвайце добры настрой — і наперад у Мірскі замак разам з турам ад VETLIVA якраз на гэтыя даты!

У-лётны фэст

Калі: 14-15 ліпеня
Дзе: вёска Азярцо пад Мінскам

Ох, гэта неба! Хто не марыць падняцца высока-высока, адкуль людзі выглядаюць, як маленькія мурашкі? На У-лётным фэсце гэта магчыма! Прычым калі авіялайнерам ужо нікога не здзівіш, то палёт на паветраным шары, сэлфі ў мотадэльтаплане і знаёмства з дзіўным паветраплавальным апаратам — аўтажырам — пакідаюць незгладжальныя ўражанні на ўсё жыццё!

SunDay 2019

Фэст рэдкіх аўтамабіляў і матацыклаў у Беларусі

Калі: 20 ліпеня
Дзе: Гродна

400 рэдкіх рэтра-аўтамабіляў і матацыклаў з сямі краін свету, больш за 100 аўтаклубаў, запальны open-air да раніцы — усё гэта абяцаюць арганізатары грандыёзнага фэсту SunDay 2019 у Гродна. Так што ўсім неабыякавым да жалезных канёў і ўсяго, што з імі звязана, рэкамендавана быць у горадзе на Нёмане 20 ліпеня.

Viva Braslav

Open-air фестываль Viva Braslav у Беларусі

Калі: 26-27 ліпеня
Дзе: Браслаў

Іншы маштабны open-air фэст адгрыміць наўпрост на Браслаўскіх азёрах. Два дні драйву, гучнай музыкі і поўнага адрыву чакае госцяў Viva Braslav. Не прапусціце!

«Біг-Міні-фэст»

Фэст вулічнай культуры ў Беларусі

Калі: 26-28 ліпеня
Дзе: Гродна

Чарговы фэст вулічнай культуры адгрыміць у Гродна ў канцы ліпеня. Вас ізноў чакаюць сустрэчы з вулічнымі тэатрамі, жывымі статуямі, пярформерамі і, вядома ж, тэатрамі агню. Прыміце ўдзел у майстар-класах: пад чулым кіраўніцтвам артыстаў полымя вам сапраўды пакарыцца!

«#ПРАНЕБА»

Фэст Беларусі з авіяцыйным ухілам

Калі: 28-29 ліпеня
Дзе: аэрадром Баравая

Яшчэ адзін фэст Беларусі з авіяцыйным ухілам, толькі на гэты раз грандыёзней і маштабней. Паверце, тут будзе, чаму здзівіцца і захапіцца! Прафесійныя пілоты прадэманструюць трукі на сапраўдных самалётах і верталётах, а госці мерапрыемства атрымаюць магчымасць заняць месца пілота за штурвалам. Бясспрэчна, адзін з лепшых варыянтаў баўлення часу ўсёй сям'ёй.

Сцісла пра іншыя падзеі, якія нас чакаюць у ліпені:

  • Святкаванне Дня незалежнасці Беларусі (3 ліпеня),
  • «Александрыя збірае сяброў»,
  • «Наш Грунвальд» — фэст гістарычнай рэканструкцыі ў Дудутках.

Жнівень: «Рок за баброў» і сярэднявечны Мсціслаў

Што рыхтуе нам жнівень — чытайце ніжэй.

Рыцарскі фест. Мсціслаў-2019

Рыцарскі фест. Мсціслаў-2019 у Беларусі

Калі: 2-3 жніўня
Дзе: Мсціслаў

У пачатку жніўня ў Мсціславе традыцыйна праходзіць папулярны рыцарскі фэст. На яго з'язджаюцца гістарычныя клубы з усёй Беларусі, з Расіі і іншых суседніх краін. Два насычаныя падзеямі дні складаюцца з рыцарскіх турніраў, жывых выступленняў музычных калектываў, фаер-шоў і нават сярэднявечнай дыскатэкі!

Арт-фэст «Sprava-2019»

Калі: 2-4 жніўня
Дзе: Чарэя/Белая Царква (Віцебская вобласць, Чашніцкі раён)

Дзіўная традыцыя павялася з 2017 года ў вёсцы Белая Царква. Фэст аб'ядноўвае архітэктараў, гісторыкаў, мастакоў, рамеснікаў, музыкаў і наведвальнікаў, якія збіраюцца тут з адной мэтай — пабудаваць невялікія архітэктурныя аб'екты вакол Чарэйскага возера. У стартавым 2017-м годзе была пабудавана сцэна, у 2018-м уладкавалі незвычайны пляж. А што чакае нас сёлета — пакуль арганізатары захоўваюць інтрыгу.

«Рок за баброў»

Калі: пачатак жніўня
Дзе: аэрадром Баравая

ДДТ, «Звяры», Noize MC, Louna і J: Морс былі хэдлайнерамі фэсту ў 2018 годзе. Што арганізатары гатуюць фанатам шоў у 2019, пакуль яшчэ невядома, але яны заўсёды трымаюць планку высока.

Фэст урбан арта Vulica Brasil

Калі: 10-11 жніўня
Дзе: Мінск

Памятаеце, дзякуючы чаму даволі вядомая вуліца Кастрычніцкая набыла такую папулярнасць? Менавіта дзякуючы фэсту Vulica Brasil! У 2019 годзе легендарная падзея вяртаецца ў Мінск, а значыць, нас чакае яшчэ больш прыгожага стрыт-арта, перфомансаў і руху пад адкрытым небам.

Мотальскія прысмакі

Свята жывата ў Беларусі

Калі: 10-11 жніўня
Дзе: аграгарадок Моталь

Яшчэ адна магчымасць пакаштаваць беларускую нацыянальную кухню — адправіцца ў Моталь. Мотальскія прысмакі — гэта сапраўднае свята жывата, дзе ніхто не застаецца галодным. Ды і наогул, падарожнічаючы па Беларусі, голадам вас нідзе марыць не будуць — толькі паглядзіце, якія смачняшкі чакаюць вас, калі здзейсніць гастратур па Беларусі.

У госці да Лепельскага Цмока

Фэст на беразе Лепельскага возера ў Беларусі

Калі: 17 жніўня
Дзе: Лепель

Кажуць, што Цмок (так у Беларусі завуць драконаў) некалі жыў у водах Лепельскага возера. Менавіта таму галоўныя фэставыя падзеі разгортваюцца прама на яго беразе. Кірмаш, майстар-класы, выступы мясцовых і замежных калектываў — усё гэта чакае вас у гасцінным Лепелі.

Бітва машын 6

Бітва машын у Беларусі на Лініі Сталіна

Калі: 24 жніўня
Дзе: Лінія Сталіна

Сапраўдная мужчынская падзея, мерапрыемства, якое бударажыць кроў выкідам адрэналіну чакае вас у комплексе Лінія Сталіна ў канцы жніўня. Баі практычна без правіл (галоўнае — не тараніць суперніка ў вадзіцельскі бок), скрыгат металу, роў матораў — акуніцеся ў атмасферу чыстага вар’яцтва і рызыкі!

Рубон

Калі: 31 жніўня - 1 верасня
Дзе: Полацк

Завяршае летні і адразу ж адкрывае восеньскі сезон знакавая падзея — фэст сярэднявечнай культуры «Рубон». Рэканструкцыі бітваў, турніры, выпяканне хлеба ў глінянай печы — вось толькі малая частка таго, чым забаўлялі арганізатары сваіх гасцей у 2018 годзе. А ў 2019 яны абяцаюць яшчэ больш лакацый, забавак і драйва — так што пакуйце чамаданы і наперад!

Верасень: драйв пад сценамі Лідскага замка і танкі ў горадзе

Лета скончыцца, але верасень насычаны падзеямі, як ніякі іншы месяц!

Ракаўскі фэст

Калі: 1 верасня
Дзе: аграгарадок Ракаў

У праграме фэсту экскурсія па Ракаву, выставы і творчыя забавы для дзяцей, квэст, кірмаш «Горад майстроў», флэшмоб. Бярыце з сабой добры настрой і адпраўляйцеся туды, дзе яшчэ не бывалі. Нягледзячы на свае сціплыя памеры, Ракаў вас сапраўды здзівіць!

Дзень танкіста

Дзень танкіста ў Мінску

Калі: пачатак верасня
Дзе: Мінск

У той час, як паўсюдна па Беларусі адзначаюцца дні горада, у Мінску праходзіць знакавая падзея пад эгідай Wargaming.net — Дзень танкіста. У лічбах гэта:

  • больш за 200 000 гасцей,
  • 55 пляцовак з рознымі інтэрактывамі,
  • 200 кампутараў у гульнявой зоне,
  • 100 фудкортаў.

І ўсё гэта адгрымела ў верасні 2018 года. Што рыхтуюць арганізатары на Дзень танкіста ў 2019 годзе, пакуль застаецца таямніцай за сям'ю замкамі, але VETLIVA не сумняваецца — будзе файна!

UNICON Convention & GameExpo Minsk

Unicon в Беларуси

Калі: 6-8 верасня
Дзе: Мінскі р-н, аг. Шчомысліца, 3 км ад МКАД (ГЦ «Глобус Парк»)

Unicon — беларускі аналог знакамітага амерыканскага фэсту фантастыкі і фэнтэзі ComicCon. Тут можна сустрэць Дарта Вейдара (даволі вядомага злодзея з касмічнай сагі «Зоркавыя войны») і супергерояў Марвел, прыкупіць сабе тэматычны сувенір і сфатаграфавацца на фоне інтэрактыўных стэндаў, паглядзець кіберспартыўныя мерапрыемствы і прыняць удзел у розных конкурсах.

Lidbeer

Музычны фэст Lidbeer у Беларусі

Калі: пачатак верасня
Дзе: Ліда

Одзін з самых маштабных музычна-піўных фэстаў, які штогод праходзіць пад сценамі Лідскага замка. Яго наведвальнасць таксама дзівіць маштабамі: каб паслухаць выступ хэдлайнера 2018 года — групу «Ленінград» — у Ліду прыехала 130 000 гасцей! І відавочна, што гэта далёка не мяжа.

Рада ад VETLIVA: калі ў Японіі ўсё ніяк не атрымліваецца пабываць, але вельмі хочацца — самы час наведаць Хіган — найстарэйшы фэст азіяцкай культуры і касплея ў Беларусі.

Менск Старажытны

Исторический фестиваль в день города в Минске

Калі: 8-9 верасня
Дзе: Мінск

Штогадовы фэст гістарычнай рэканструкцыі праходзіць у межах святкавання дня горада Мінска. Бугурты, рыцарскія турніры, імправізаваны штурм замка — даведайцеся, як гэта, калі вакол вас кіпіць сапраўдная бітва!

Кастрычнік: класічная музыка і збор ураджая па-кельцку

Міжнародны фэст Юрыя Башмета ў Мінску

Міжнародны фэст Юрыя Башмета

Калі: пачатак кастрычніка
Дзе: Мінск

Маштабны музычны фэст, які вось ужо шмат гадоў збірае на адной сцэне знакамітых зорак і артыстаў, якія толькі пачынаюць музычную кар’еру. Адны атрымліваюць шанс у чарговы раз паказаць сваё майстэрства, іншыя — гучна заявіць пра сябе. «Must have» для аматараў класічнай музыкі.

Навагрудак – праз стагоддзі

Фэст у гонар юбілея Навагрудка ў Беларусі

Калі: 5 кастрычніка
Дзе: Навагрудак

У 2019 годзе старажытны Навагрудак адзначае юбілей. Яму спаўняецца 975 гадоў! І ў сувязі з гэтым арганізатары рыхтуюць маштабнае свята для жыхароў і гасцей горада. Па традыцыі, самыя відовішчныя падзеі адбудуцца ў сцен Навагрудскага замка — не прапусціце ўзнаўленне гістарычных рэалій у старажытным горадзе!

Самайн у Батанічным садзе

Калі: канец кастрычніка
Дзе: Мінск

Апошнія некалькі гадоў у Беларусі становіцца модна адзначаць Хэлоўін. А арганізатары Самайна ў Батанічным садзе вырашылі аддаць даніну больш старажытнаму святу — кельцкаму святу ўборкі ўраджая. Дарэчы, калі ў нас прынята скакаць праз вогнішча на Купалле, то ў кельтаў такая традыцыя была прымеркавана якраз да Самайну. Вельмі сімвалічна: гэты дзень лічыўся пачаткам новага года. Скачучы праз вогнішча, чалавек ачышчаўся з дапамогай агню і ўваходзіў у наступны год абноўленым. Як старажытныя традыцыі адраджаюць у Мінску, вы зможаце ўбачыць самі ў 2019 годзе.

Лістапад: «Лістапад»

Апошні месяц восені прыгатаваў насычаную праграму.

Мінскі міжнародны кінафэст «Лістапад»

Мінскі міжнародны кінафэст «Лістапад» у Мінску

Калі: лістапад
Дзе: Мінск

Мабыць, без перабольшання будзе сказаць, што «Лістапад» з'яўляецца найбуйнейшым кінафэстам Беларусі. У яго межах дэманструюцца новыя фільмы (знятыя не пазней пачатку папярэдняга года), прычым удзельнічаюць як гульнявыя, так і дакументальныя карціны. Яго наведвае больш за 20 000 гледачоў і больш за 100 госцяў з усяго свету — нездарма фэст завецца міжнародным.

Міжнародны фэст «Бярэзіна-2019»

Калі: 23-24 лістапада
Дзе: Брылёўскае поле (Мінская вобласць, Барысаўскі раён, Барысаў)

Жадаеце даведацца, як праходзіла тая самая пераправа, што стала лёсавызначальнай для войска Напалеона? Тады адпраўляйцеся ў канцы лістапада ў Барысаў! Тут абяцаюць узнавіць да драбнюткіх дэталяў гістарычныя падзеі і паказаць, як гэта было. Акуніцеся ў вір падзей і адчуйце, як гэта — быць часткай гісторыі.

Снежань: (на)шэсце Дзедаў Марозаў і Снягурак, Калядны фэст

Такім чынам, мы падышлі да лагічнага завяршэння. Што прыгатаваў нам апошні месяц 2019 года?

Калядны фэст

Калядны фэст у Мінску

Калі: канец снежня
Дзе: Мінск

Фальклорны зімовы фэст у Беларусі, які штогод цешыць аматараў фолк-музыкі. Сувязь мінулага і сапраўднага праз адраджэнне старажытных традыцый — вось галоўная мэта мерапрыемства. Калі гукі беларускай дуды хвалююць вас да глыбіні душы, адпраўляйцеся ў снежні ў Мінск.

Тэатралізаванае шэсце Дзедаў Марозаў і Снягурак

Тэатралізаванае шэсце Дзедаў Марозаў і Снягурак

Калі: снежань
Дзе: усе гарады Беларусі і Белавежская пушча

Хто ж яшчэ падорыць навагодні настрой, як не галоўныя віноўнікі свята? Шэсце Дзедаў Марозаў, Снягурак і іншых казачных персанажаў ужо даўно стала добрай традыцыяй у Беларусі. Далучайцеся і вы да яго! Асабліва моцная святочная атмасфера ў самым навагоднім месцы нашай краіны — Белавежскай пушчы, дзе знаходзіцца афіцыйная рэзідэнцыя галоўнага чараўніка.

Весялосць, драйв і цікаўнасці кожны месяц

Фэсты, якія праходзяць у Беларусі, цешаць разнастайнасцю і незвычайнасцю. Жадаеце пабываць на рок-канцэртах? Ды хоць кожны месяц! Не можаце жыць без рыцарскіх фэстаў? Засталося толькі пачакаць цёплага надвор'я — і можна адпраўляцца ў падарожжа! Аднак памятайце: наш дайджэст носіць даведачны характар, і па незалежных ад нас акалічнасцях даты/месяцы правядзення мерапрыемстваў у Беларусі могуць змяняцца. VETLIVA будзе імкнуцца трымаць вас у курсе, вам застаецца справа за дробязямі — паставіць лайк гэтаму артыкулу =)

Падрабязны каляндар у высокай якасці глядзіце па спасылцы


ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!

Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.


8

Вярнуцца да спісу