Бітва новага ўзроўня: Дзяды Маразы розных краін

Бітва новага ўзроўня: Дзяды Маразы розных краін

Битва нового уровня: Деды Морозы разных стран

VETLIVA
Битва нового уровня: Деды Морозы разных стран деды морозы разных стран

Как в разных странах называют Деда Мороза и какие они бывают: новогодняя статья от VETLIVA как раз ответит на эти вопросы.

23.12.2019

Летась мы зрабілі неверагоднае: сапхнулі ў супрацьстаянні самых сапраўдных Дзеда Мароза і Санта Клаўса. Пераможцаў там ніякіх не выйшла, затое было вельмі цікава параўноўваць іх здольнасці, адзежу і ўменне дарыць падарункі дзецям.

Сёлета VETLIVA ідзе далей і запрашае на арэну Дзедаў Марозаў з розных краін свету. Одзі, Ёўлупукі, Мікулаш і іншыя гаспадары Новага года з незвычайнымі імёнамі ўжо чакаюць вас!

Дзяды Маразы розных краін свету

Японскія канкурэнты

Як клічуць Дзеда Мароза ў Японіі

Дзяды Маразы розных краін хоць і адрозніваюцца, але адзін з адным не канфліктуюць і прытрымваюцца палітыкі «ва ўсіх свая краіна і свае дзеці, якіх трэба павіншаваць». А вось у Японіі ўжо з дзясятак гадоў бушуе скандал паміж Сягацу-санам і Одзі-санам. Першы — больш класічны варыянт японскага чараўніка. У святочную ноч ён зазірае ў хаты і віншуе сем'і з наступленнем Новага года. Одзі-сан жа ўяўляе сабою версію амерыканскага Санты і, у дадатак да пажаданняў найлепшага, прыносіць яшчэ і падарункі. А вы б у каго аддалі перавагу верыць?

Італьянскія напарнікі

Як клічуць Дзеда Мароза ў Італіі

Яшчэ адна мілая парачка — у гэты раз сяброў, — жыве ў Італіі. Баба Натале мала адрозніваецца ад звыклага Санты Клаўса. Ён таксама катаецца ў санках з аленямі, носіць чырвонае і раздае падарункі. Вось толькі патрабаванняў у яго яшчэ больш: трэба сябе добра весці ўвесь год, а потым яшчэ і сапраўдную справаздачу пра гэта пісаць у канцы года! Не меней цікава даведацца пра паводзіны спадарожніцы Баба, вядзьмаркі Бяфаны. Гэта мадам любіць класці дрэнным дзецям у якасці падарункаў вуглі, піць віно і прымаць пачастункі. Калі ўсё прайшло ўдала, Бяфана і падлогу за сабой памые. Выдатны госць!

Чэшскія рахункаводы

Як клічуць Дзеда Мароза ў Чэхіі

Мікулаш — так клічуць Дзеда Мароза з Чэхіі, — асабліва адрозніўся ў плане дзялення дзяцей на дрэнных і добрых. З ім у навагоднюю ноч выходзяць самыя сапраўдны ангел і чорт з доўгімі спісамі ў руках: на адным — паслухмяныя і добрыя дзеці, на іншым — гарэзы. Першым Мікулаш пакідае падарункі, другіх узнагароджвае вугольчыкамі. Іх, праўда, можна абмяняць на запаветныя цукеркі і цацкі, калі папрасіць прабачэння і расказаць вершык. Праўда, з улікам любові сучасных дзяцей да містычных серыялаў і фэнтэзі, тыя з большай ахвотай пазнаёмяцца з цёмным памочнікам Мікулаша.

VETLIVA расказвае: калі Мікулаш ці Баба Натале так і не падарылі вам тое, чаго вы жадалі, чаму б не знайсці ідэальны падарунак на Новы год самастойна? Гэта вам спатрэбіцца і ў тым выпадку, калі тэрмінова неабходна абраць штосьці вельмі файнае і недарагое для сяброў і сем'і. Чытайце наш гайд па ідэальных падарунках на Новы Год і бяжыце ў краму, пакуль усё не раскупілі!

Мангольскі пастух

Як клічуць Дзеда Мароза ў Манголіі

«Якія бываюць Дзяды Маразы», — спытаеце вы, а мы адкажам: «Жадаеце зірнуць на Санту-жывёлагадоўца?». Мангольскі дзядуля па мянушцы Уўлін Уўгун адказвае за Новы год у краіне разам са сваімі памочнікамі: дзяўчынкай-снегам і хлопчыкам Новым годам. Сам жа Уўлін Уўгун носіць з сабой пастуховае прыладдзе і пугу, апранаецца ў футравую шапку і футра і ўважліва сочыць, каб свята прайшло ідэальна.

Аўстрыйскі злы дух

Як завуць Дзеда Мароза вў Аўстрыі

Вось мы тут абмяркоўваем, як у розных краінах клічуць Дзеда Мароза, а тым часам яго аўстрыйскі калега Вайнахтсман хавае страшную праўду! Насамрэч, гэта нават не чараўнік ці захавальнік зімы, гэта самы сапраўдны злы дух. Каля 250 гадоў таму аўстрыйцы верылі, што менавіта Вайнахтсман выкрадаў дзяцей з бацькоўскіх хат. Аднак, калі ён завітаў у жыллё аднаго камінара з нячыстымі намерамі, сутыкнуўся з нечаканым супернікам. У выніку злога духа правучылі венікам, намеры адцерлі да крышталёвай чысціні, а для былога выкрадальніка знайшлася праца. Зараз Вайнахтсман дорыць дзецям падарункі і пернікі ў выглядзе камінара. Пачастунак выклікае сумненні, не знаходзіце?

Фінскі казёл

Як клічуць Дзеда Мароза ў Фінляндыі

Мясцовы святочны дзядуля па імі Ёўлупукі ці наўрад быў бы ў захапленні, даведаўшыся, што яго імя перакладаецца як «калядны казёл». Аднак нічога абразлівага ў гэтым імі няма. Традыцыя прыбірацца ў казла, хадзіць ад хаты да хаты, спяваць песні і дарыць падарункі з'явілася яшчэ ў познім сярэднявеччы, але цяпер Ёўлупукі ходзіць у цалкам чалавечых бела-чырвоных адзеннях. З працай добрага баечніка і дарыльніка падарункаў яму дапамагаюць шматлікія гномы і жонка па імяні Муоры.

VETLIVA расказвае: вам не здалася фінская традыцыя знаёмай? Вядома, гэта ж нашы Калядкі! Між іншым, яны ўсё яшчэ вельмі папулярныя ў беларусаў, таму калі вам заўсёды было цікава паглядзець на гэта ці нават паўдзельнічаць, адважна браніруйце навагодняе жыллё. Запэўніваем: да вас таксама зазірнуць з песнямі і… казлом.

Французскі кашмар

Як клічуць Дзеда Мароза ў Францыі

Вось ад каго-каго, а ад французаў такога не чакаеш. Іх Пер Наэль вельмі падобны на брытанскага Санту, і ён наогул дыхае зачараваннем. Што цікава, акрамя добрага дзядулі з мяшком падарункаў і беласнежнай барадой, у французаў ёсць яшчэ адзін навагодні персанаж. Дон Шаланд носіць чорнае, жыве ў раёне Блакітнага берага і носіць з сабой самыя сапраўдныя прылады для катаванняў. Каб не патрапіць на адзін з іх, трэба праспяваць для Дона калядную песню, і тады замест пакут ён падорыць падарунак. Так што, калі раптам збіраецеся пераязджаць у Францыю, выбірайце поўнач: там вас будзе сустракаць добры Пер Наэль без прылад.

Іспанскі весялун

Як клічуць Дзеда Мароза ў Іспаніі

Дзяды Маразы бываюць розныя: белыя, жоўтыя, чырвоныя. І часам яны носяць саламяныя капялюшы, як, напрыклад, Алянцэра. Ён прыходзіць да дзяцей 28 снежня, вяселіцца разам з імі і часам нават дае паспрабаваць віна са сваёй пляшкі. Акрамя яго, у іспанцаў ёсць Тата Наэль — цалкам сабе класічны Санта з памочнікамі-вешчунамі, якія прыходзяць з падарункамі да дзяцей на Каляды. Словам, іспанцы атрымліваюць у два разы больш свята!

Вянгерскі трубач

Як клічуць Дзеда Мароза ў Венгрыі

Вянгерскага навагодняга дзядулю клічуць Святы Сільвестр, і гэты персанаж ведае, як абвясціць пра свой прыход. Калі Санта раздае падарункі глыбокай ноччу і ў таямніцы ад дзяцей, то Сільвестр у ноч з 31 снежня на 1 студзеня ідзе па вуліцах і дудзіць у трубу. Каб вянгерскім дзецям атрымаць свой падарунак, яны павінны высунуцца з вокнаў і трубіць яму ў адказ. Шум і гам стаяць аглушальныя, але пры гэтым усім весела, і атмасфера свята ад гэтага становіцца толькі ярчэй.

VETLIVA расказвае: калі ў гэтым спісе самым гучным апынуўся Дзед Мароз з Венгрыі, то ў нашым топе незвычайных навагодніх традыцый розных краін ганаровае месца караля шуму заняла Панама. Жадаеце даведацца чаму, а заадно і атрымаць кіраўніцтва па прыцягненні поспеху?

Як у розных краіна клічуць Дзеда Мароза: розныя імя — адна сутнасць

Як шмат новых імёнаў і як мала часу, каб з усімі пазнаёміцца! Але ці так моцна адрозніваюцца казачныя навагоднія персанажы адзін ад аднаго? Яны ўсё носяць прыгожыя адзенні, дораць дзецям падарункі (хай часам і з абмоўкамі) і азначаюць сваім з'яўленнем пачатак свята. Так што ўсё роўна, у каго вы верыце — Дзеда Мароза, Ёўлупукі ці Святога Сільвестра. Галоўнае, каб проста заўсёды верылі ў навагодні цуд.

Стаўце падабайкі гэтаму артыкулу, дзяліцеся з сябрамі, чытайце наш Блог і даведайцеся пра новы разам з VETLIVA!

ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!

Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.


Вярнуцца да спісу