Дзед Мароз і Санта Клаўс: эпічная бітва тысячагоддзя

06.12.2018

Дазвольце задаць пытанне: вы верыце ў цуды? У магію? Ці знаходзілі вы падарункі пад елкай на Новы Год? Ці любіце вы гісторыі пра барадатага чараўніка ў зімовых адзеннях, які падтрымлівае дзяцей, што добра паводзілі сябе сёлета? Тады вы дакладна ведаеце, пра каго мы сёння раскажам. Вядома ж, гэта Дзед… Не, прабачыце, памылачка выйшла. Сёння мы пагаворым пра Сант… Хаця пачакайце, хіба гэта не адзін і той жа персанаж, але з розных культур? Ці не?

Што ж, у нашым сённяшнім чароўным супрацьстаянні сутыкнуцца два вельмі падобныя, але ў той жа час абсалютна розныя чараўнікі. Дазвольце VETLIVA курыраваць гэту бітву і распавесці вам больш пра нашых гасцей, чым яны адрозніваюцца і чым падобныя, а таксама дзе вы можаце сустрэць Дзеда Мароза і Санта Клаўса па-за нашым рынгам!

Дзед Мароз і Санта

Дзед Мароз і Санта Клаўс: бітва пачынаецца!  

Такім чынам, у чырвоным куце рынга знаходзіцца Санта Клаўс: добры пажылы чараўнік, любімец усіх добрых дзяцей, вялікі аматар малака з печывам, катання на паўночных аленях і прагулак па дахах уначы.

Яго супернік махае нам усім з сіняга кута рынга, усміхаецца скрозь бараду і ў прадчуванні стукае сваім крыштальным кіем па падлозе. Дзеда Мароза прыйшла падтрымаць яго ўнучка Снягурка, вось жа яна, у зале для гледачоў! Дзед Мароз прыехаў да нас у сваіх санках, запрэжаных трыма белымі канямі, і ён цалкам гатовы разбіць свайго апанента.

Пачнём жа першы этап нашай грандыёзны бітвы!

Новы год у Беларусі

Дзед Мароз і Санта Клаўс: чым жа яны падобныя?

Гісторыя Санты і Дзядулі Мароза адсылае нас да глыбокага мінулага і, нечакана для ўсіх, гэты этап супрацьстаяння было не так проста судзіць.

Гісторыя нашых персанажаў пачалася шмат гадоў назад у горадзе Міры, што ў Турцыі (цяпер ён завецца Дэмрэ і знаходзіцца ў правінцыі Анталія). Святы Мікалай, які некалі жыў там, які цяпер шануецца хрысціянскай царквой, быў заступнікам выкрадзеных і страчаных дзяцей, добрым чалавекам і супернікам усяго злога. Акрамя гэтага, простыя сяляне маліліся яму ў надзеі на збавенне ад мору і голаду, звярталіся да Мікалая, калі доўга не было дажджу для добрага росту ўраджая ці калі хварэла карова. Уласна, Святы Мікалай стаў прататыпам і Санты Клаўса, і нашага беларускага Дзядулі, аднак жа з Дзедам Марозам усё не так проста.

У 1937 годзе Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі Савецкага Саюза выдаў указ, паводле якога Святога Мікалая фактычна замянілі Дзедам Марозам. Гэта было зроблена ў сувязі са спецыфікай імя заступніка: у савецкія гады любыя рэлігійныя знакі ліквідаваліся. Новы Мікалай стаў добрым чараўніком, які дорыць падарункі дзецям і жыве ў сваёй рэзідэнцыі ў Белавежскай Пушчы. Дзед Мароз спрадвеку лічыўся ўвасабленнем холаду, духам зімовага лесу, і толькі ў пачатку XX стагоддзя ён стаў вядомым нам усім чараўніком.

Такім чынам, у нашых Санта Клаўса і Дзеда Мароза адзін папярэднік і падобныя ў сувязі з гэтым гісторыі. Не вельмі проста абраць пераможцу, ці не праўда? Таму мы пачынаем наступны этап нашага супрацьстаяння!

Санта Клаус

Санта Клаўс і Дзед Мароз: чым жа яны адрозніваюцца?

Адрозненні, хай і малаважныя, але ўсе ж маюцца нават у такіх падобных персанажаў, але мы не можам іх згадаць падчас такой неверагоднай падзеі як барацьба двух знакамітых чараўнікоў.

Група падтрымкі нашых сённяшніх канкурсантаў ужо даволі доўга нам махае з трыбун, таму мы, вядома ж, распавядзем пра іх. Сёння і заўсёды Дзядулю Мароза падтрымлівае ўнучка Снягурка, юная прыгажуня ў сініх адзеннях і з заплеценымі ў доўгую касу светлымі валасамі. Дарэчы, пагаворваюць, што Снягурка можа растаць пад гарачым сонцам, таму ўлетку яна не выходзіць з яе ледзяной хаціны, але сёння яна не магла не прыйсці падтрымаць Дзеда Мароза, таму павітаем яе бурнымі авацыямі!

За Санта Клаўса прыйшлі пабалеэць яго памочнікі-эльфы, толькі зірніце на гэтыя чырвона-зялёныя ўборы і чароўныя каўпакі. Гэтым юнакам нават прыйшлося ўзяць выхадны, каб прыляцець і падтрымаць Санту, хоць Новы Год і Каляды на насе і самы час займацца падарункамі.

Эльфы і Санта Клаус

Пара перапыніцца на рэкламу, не пераключайцеся! Сёння VETLIVA — ваш любімы гід па Беларусі — рэкамендуе загадзя паклапаціцца пра тое, дзе вы жадаеце правесці Новы Год, які так хутка набліжаецца, і прапануе на выбар велізарную колькасць разнастайных гатэляў і сядзібаў па ўсёй краіне. Святочныя забаўляльныя праграмы, выбітнасці паблізу, размяшчэнне ў самых неверагодных і прыгожых месцах Беларусі: Браніруйце зараз! З надыходзячым вас Новым Годам і Калядамі!

Мы зноў вяртаемся на наш рынг, і толькі паглядзіце, нашы ўдзельнікі ўжо пераапрануліся ў свае адметныя ўборы! Дзед Мароз не стаў здраджваць сваім зімовым ідэалам, таму яго адзежа ў сініх і белых адценнях, аднак цяпер у яго гардэробе нярэдка мільгаюць чырвоны і белы колеры. Яго доўгае футра ўнізе ўпрыгожана ўзорамі, падперазана, а зверху яно аблямавана футравым каўняром. Абуты Дзядуля ў валёнкі, а яго рукі грэюць цёплыя рукавіцы. Давяршае вобраз цёплая шапка. Што да Санта Клаўса, ніхто не памятае яго традыцыйныя адзенні, аднак цяпер ён апрануты ў чырвона-белыя порткі і куртку, якая ўпрыгожана шырокім чорным поясам. Яго вочы схаваны за мілымі ачкамі-палоўкамі ў залатой аправе, а на галаве ў яго мілая шапка з пампонам.

Абодва нашых чараўніка носяць белыя густыя бароды, гэта вызначана надае іх выявам разыначку.

Так, бітва вызначана становіцца ўсё больш напружанай, бо як мы можам вынесці вердыкт, калі абодва канкурсанта выглядаюць па-сапраўднаму чароўна і ў іх такая магутная падтрымка! Што ж, пяройдзем да апошняга этапу, пасля якога пара будзе прыняць няпростае рашэнне.

Дзед Мароз са Снягуркай

Санта Клаўс і Дзед Мароз: дзе іх знайсці?

Застаўся апошні этап нашага конкурсу, падчас якога мы распавядзем, дзе ж звычайна пражываюць нашы ўдзельнікі і што можна знайсці ў іх рэзідэнцыях.

Санта Клаўс не так шмат распавёў нам пра сябе: ён жыве ў чароўнай і заснежанай Лапландыі. Людзям уваход туды строга забаронены, паколькі ў рэзідэнцыі ствараецца дзіўная магія, якую можна лёгка разбурыць цікаўнымі поглядамі. А вось беларускі Дзядуля Мароз ахвотна падзяліўся сваімі сакрэтамі! Ён жыве ў Белавежскай пушчы са сваёй унучкай, і кожны год сустракае сотні тысяч дзяцей у сваёй казачнай хатцы. Тут вы можаце нацешыцца смачнай ежай, станцаваць карагод вакол навагодняй елкі, напісаць ліст з пажаданнямі на наступны год і разгадаць загадкі Снягуркі. Рэзідэнцыя адкрыта цэлы год, але пад Новы Год тут пачынаецца сапраўдная святочная весялосць!

Дзед Мароз і Снягура ў сваёй рэзідэнцыі

Дзед Мароз і Санта Клаўс: фінал супрацьстаяння

Што ж, вось і падышло да канца наша эпічнае супрацьстаянне двух такіх падобных, але ў той жа час такіх розных чараўнікоў. Мы расказалі пра тое, чым адрозніваюцца Санта і Дзед Мароз, у чым іх падабенства і дзе іх можна знайсці па-за нашым рынгам. Пакуль нашы суддзі падлічваюць вынікі і рыхтуюцца адказаць, хто ж з навагодніх чараўнікоў перамог, мы перапынімся на яшчэ адну рэкламу.

У гэты раз VETLIVA раіць вам забыць усе нервы і турботы з нагоды арганізацыі Новага Года і проста адправіцца ў святочны тур на некалькі дзён! За вас усё прыдумана загадзя, застаецца толькі атрымліваць асалоду ад неверагодных экскурсій па заснежаных вулачках гарадоў і атрымліваць задавальненне. Па любых пытаннях вы можаце звяртацца да свайго любімага гіда па Беларусі: вы заўсёды атрымаеце якаснае абслугоўванне і карысныя рады, як лепш за ўсё адзначыць свята!

Новы год у Беларусі

Дзед Мароз і Санта Клаўс: вынікі барацьбы

Мы зноў вяртаемся да нашай эпічнай бітвы двух галоўных чараўнікоў надыходзячых свят, і зараз самы час даведацца пра вынікі гэтага конкурсу! І пераможцам становіцца… О, гэта вельмі незвычайна, хоць і не нечакана. Нашы суддзі не змаглі абраць, хто ж лепш! Беспрэцэндэнтны выпадак. Напэўна, у гэты раз нам спатрэбіцца дапамога нашых гледачоў і чытачоў.

Галасуйце за свайго любімага чараўніка, распавядайце нам і ўсяму свету пра тое, чаму вы зрабілі менавіта такі выбар, і дзяліцеся сваімі планамі на Новы Год. А за ўсімі падрабязнасцямі і радамі па тым, як ідэальна адсвяткаваць яго, зазірайце да нас зараз! Не забывайце наведаць наш Блог і чакайце новых эпічных баталій!


А вы за каго: Санту ці Дзеда Мароза?

Зварот да спісу