Што абраць турысту: гатэль ці кватэру?

23.07.2018

Для тых, хто часта падарожнічае, пытанне жылля застаецца самым актуальным. Не застанешся ж начаваць на вуліцы, якім бы камфортным і цёплым не быў клімат краіны, у якую вы прыехалі. Неспрактыкаванаму турысту здаецца, што, акрамя браніравання нумара ў гатэлі, іншай альтэрнатывы папросту няма. Але ў апошні час усё большую папулярнасць набірае пасутачная арэнда кватэр і апартаментаў. Што ж лепш - спыніцца ў гатэлі ці зняць на суткі кватэру? VETLIVA.BY глыбока вывучыў гэта пытанне і вырашыў падзяліцца з вамі вынікамі свайго даследавання.

Плюсы і мінусы гатэля для турыста

Браніраванне нумароў у гатэлях і гасцініцах

Мабыць, спыніцца ў гатэлі ці гасцініцы па-ранейшаму самы папулярны і запатрабаваны спосаб пражывання. Існуе мноства інтэрнэт-парталаў, на якіх можна даведацца пра наяўнасць свабодных нумароў, месцазнаходжанне гасцініцы і яе паслугі. Акрамя таго, ёсць магчымасць забраніраваць нумар анлайн, што вельмі зручна, калі вы не жадаеце марнаваць свой час на пошукі жылля. 

У пражыванні ў гасцініцы і гатэлі ёсць, вядома ж, свае бясспрэчныя плюсы:

  • абслугоўванне нумароў,
  • у большасці гатэляў і гасцініц - кругласутачная стойка рэгістрацыі,
  • бясплатны WI-FI,
  • мноства спадарожных сэрвісаў (рэстаран, бар, трэнажорная зала, басейн і інш.),
  • як правіла, зручнае месцазнаходжанне - звычайна гасцініцы і гатэлі засяроджаны ў цэнтры, у крокавай даступнасці ад транспартных развязак ці цэнтра горада.
Гасцініца ў Беларусі

Аднак пражыванне ў гатэлях і гасцініцах мае і нямала мінусаў:

  • даволі высокі кошт нумароў (асабліва гэта тычыцца vip-гасцініц і гатэляў 4-5 зорак),
  • немагчымасць прыгатаваць гарбату-каву ці перакусіць - у гасцінічных нумарах звычайна не прадугледжана абсталяваная міні-кухня;
  • стандартныя нумары ў гатэлях разлічаны на дваіх чалавек, і ў іх вельмі складана размяшчацца сем'ям з двума ці трыма дзецьмі.

Плюсы і мінусы арэнды кватэр для турыста

Зняць кватэру на суткі = адчуць сябе як дома

Усё яшчэ думаеце, што зняць кватэру на суткі даражэй, чым нумар у гасцініцы? Але ж усё якраз наадварот! Суткі ў добрай гасцініцы ці гатэлі будуць каштаваць на парадак больш, чым цэлая кватэра, якая цалкам будзе ў вашым распараджэнні. І гэта яшчэ не ўсё! Акрамя кошту, да астатніх бясспрэчных пераваг пасутачнай арэнды кватэры можна аднесці:

  • сапраўдную дамашнюю ўтульнасць;
  • прастору - бо ў параўнанні з гасцінічным нумарам, у вас будзе ў распараджэнні цэлая кватэра;
  • вялікі выбар варыянтаў размяшчэння - ад кватэр у цэнтры горада да ўтульных апартаментаў за горадам;
  • гэта, бясспрэчна, лепшы варыянт для размяшчэння з дзецьмі, паколькі наяўнасць кухні дазволіць вам прыгатаваць для дзяцей усё, што яны захочуць.
Арэнда апартаментаў у Беларусі

Аднак і ў гэтага варыянту пражывання ёсць свае мінусы:

  • адсутнасць аховы і абслугоўвання нумароў;
  • неабходнасць самастойнага гатавання ежы, паколькі пры кожным гатэлі ці гасцініцы ёсць уласны рэстаран;
  • праблемы з паркавальным месцам для асабістага транспарта, асабліва калі здымная кватэра размешчана ў звычайнай жылом доме.

Гасцініца ці кватэра: выбар за вамі

У кожнага варыянту пражывання ёсць свае плюсы і мінусы. Калі для вас галоўнае - камфорт, развітая інфраструктура і наяўнасць комплексу дадатковых паслуг, то VETLIVA.BY рэкамендуе спыніцца ў гасцініцы ці гатэлі. Калі ж вы шукаеце бюджэтны варыянт і аддаеце перавагу дамашняй eтульнасці - тады вам адназначна варта звярнуць сваю ўвагу на апартаменты.

Рада ад VETLIVA.BY: усяго ў пару клікаў забраніраваўшы нумар у гатэлі ці зняўшы апартаменты анлайн, вы зможаце прысвяціць увесь свой час мэце паездкі, а не пошуку жылля.

Зварот да спісу