Што такое сучасны санаторый? Санаторый Энергетык - выпрабаванае на сабе

14.08.2018 Ваўкавыск

Што такое сучасны санаторый? Каманда VETLIVA паспрабавала разабрацца ў адной з вядучых здраўніц краіны - санаторыі "Энергетык".

За адзін дзень паспрабаваць ўсе працэдуры немагчыма, але вось што было выпрабаванае на сабе:
  • Гідрамасажная ванна. Карысна для ўсяго арганізма.
  • Арома-Пакой. Прыемны водар, спакойная музыка - што можа быць лепш для нервовай сістэмы?
  • Авантрон - крэсла, якое умацоўвае мышцы таза. Цікавы вопыт.
  • Гірудатэрапія, альбо лячэнне з дапамогай п'явак. Зусім не страшна і карысна для арганізма. Эфект надзвычайны!
  • Крыясаўны, зусім як у фільмах пра крыя-біятэхналогіі. 
Эфектыўныя медыцынскія працэдуры, масаж, спа-капсулы, лазні, спартыўная зала, більярд, рэстаран і шмат чаго іншага - усё гэта чакае вас у санаторыі. Наш вердыкт: "Энергетык" - выдатны сучасны санаторый, куды можна смела адпраўляцца ў адпачынак.

Відэа

Зварот да спісу