Каб апора не падвяла: хваробы касцёва-мышачнай сістэмы і іх лячэнне

Чтобы опора не подкачала: болезни костно-мышечной системы и их лечение

VETLIVA
Чтобы опора не подкачала: болезни костно-мышечной системы и их лечение Болезни костно-мышечной системы

Санатории Беларуси для лечения болезней костно-мышечной системы и соединительной ткани. Профилактика заболеваний костно-мышечной системы.

21.05.2019

Апорна-рухальны апарат нездарма так завецца — без яго чалавек не мог бы ні стаяць, ні хадзіць, ні здзяйсняць любыя іншыя рухі. Ніхто, на жаль, не маладзее, такім чынам, і наша галоўная апора з часам становіцца ненадзейнай. VETLIVA падрыхтаваў для вас матэрыял, з якога вы даведаецеся ўсё пра хваробы касцёва-мышачнай сістэмы, іх сімптомы і спосабы барацьбы з іх прагрэсаваннем.

Касцёва-мышачная сістэма і злучальныя тканіны:

Будова і функцыі

Касцёва-мышачная сістэма ў чалавека

Апорна-рухальная сістэма — гэта сукупнасць усіх костак, з якіх складаецца шкілет, іх злучэнняў (суставаў і сінартрозаў), а таксама саматычнай мускулатуры і ўсіх дапаможных прыстасаванняў. Усе косткі складаюцца са структурных адзінак, якія завуцца астыёнамі, ці гаверсавымі сістэмамі. Яны ўяўляюць сабою касцяныя пласцінкі якія ўстаўлены адна ў адну і складаюцца з калагенавых валокнаў і рэчыва бялковай прыроды, прасякнутага мінеральнымі элементамі. Паміж пласцінкамі знаходзяцца поласці ў выглядзе гарбузовага семечка з клеткамі-астыяцытамі.

Функцыі апорна-рухальнага апарата::

  • апорная — падтрымлівае цела, адказвае за фіксацыю ўнутраных органаў і цягліц,

  • ахоўная — абараняе ўнутраныя органы,

  • рухальная — адказвае за рух чалавека,

  • рысорная — змякчае розныя ўдары, ўзрушэнні, штуршкі,

  • крывятворная — удзельнічае ў працэсе кровазвароту і стварэнні крыві,

  • метабалічная — удзельнічае ў абмене рэчываў.

Функцыі апорна-рухальнага апарата чалавека

Усё гэта сухая інфармацыя, а зараз дазвольце пазнаёміць вас з топ-5 цікавых фактаў пра касцёва-мышачную сістэму чалавека і злучальныя тканіны:

  1. Калі ўсе цягліцы чалавека выкласці ў шэраг, то з іх дапамогай можна было б перамясціць 25 тон.

  2. Штучныя цягліцы можна стварыць… са звычайнай рыбалоўнай лёскі і швейных нітак! І, дарэчы, яны будуць у сто разоў магутней за сапраўдныя.

  3. Цягліцы складаюць амаль палову (каля 40%) масы цела дарослага здаровага чалавека.

  4. Косць больш моцная за некаторыя віды жалеза. Зразумела, што зламаць іх значна прасцей, чым жалезную канструкцыю, паколькі яны значна меней шчыльныя. Аднак костка, якая важыць 1 кілаграм, больш трывалая за жалеза з такой жа вагай.

  5. Грэбуючы фізічнай нагрузкай, чалавек губляе ў 30 гадоў 15% цягліц, у 40 гадоў — 28%, у 50 гадоў — 40% цягліц. Пры такой страце мышачнай масы амаль непазбежна з’яўляюцца праблемы з апорна-рухальным апаратам, і ўзнікае неабходнасць у лячэнні касцёва-мышачнай сістэмы ў санаторыі.

Прычыны ўзнікнення захворванняў

Прычыны ўзнікнення захворванняў касцёва-цягліцавай сістэмы

Ва ўмовах сучаснага свету з яго шалёным тэмпам жыцця часта не хапае часу на тое, каб надаваць належную ўвагу апорна-рухальнаму апарату. Да асноўных прычын з'яўлення захворванняў адносяць:

  • павышаныя фізічныя нагрузкі без аднаўлення і адпачынку. Ва ўсім трэба ведаць меру — і заняткаў спортам гэта таксама тычыцца;

  • аутаімунныя пашкоджанні;

  • сядзячая офісная праца. Гіпадынамія — сапраўдны бізун сучаснасці, яна прыводзіць да цэлага букета захворванняў;

  • ускладненні пасля перанесеных інфекцый;

  • траўмы;

  • дэгенератыўна-дыстрафічныя паталогіі (астэахандроз, спандзілаартроз, артроз);

  • парушэнне абменных працэсаў;

  • запаленчыя захворванні.

Калі да вас адносіцца хаця бы адзін пункт — вы ў групе рызыкі. Ніжэй VETLIVA падзеліцца з вамі трывожнымі званочкамі, якія падае ваш апорна-рухальны апарат, калі яго штосьці турбуе.

Якія бываюць парушэнні, іх сімптомы

Сімптомы хвароб касцёва-мышачнай сістэмы

Звычайна хваробы касцёва-мышачнай сістэмы гучна заяўляюць пра сябе рознымі відамі боляў і дыскамфортам:

  • Астэахандроз пазваночнніка характарызуецца хрустам пры паварочванні корпуса ці галавы, зняменнем і пачуццём слабасці ў руках, пагаршэннем гнуткасці, галаўнымі болямі і непрытомнымі станамі і інш.

  • Артрыт і артроз — абодва дадзеных захворвання суправаджаюцца болем рознага характару. Пры артрозе боль узнікае толькі падчас руху, пры артрыце — не сціхае і ў стане супакою. Пры артрозе ўзнікае сухі хруст, а таксама пагаршэнне руху сустава. Пры артрыце назіраецца скаванасць ва ўсім целе. Абодва захворвання суправаджаюцца дэфармацыяй сустава, прычым для артрыта яшчэ характэрна прыпухласць.

  • Падагру можна пазнаць па інтэнсіўным болю ў суставах (часцей за ўсё паражаюцца ногі), запаленню і пачырваненню скуры вакол суставаў.

  • Да асноўных сімптомаў скаліёзу прыналежаць: парушэнне паставы, скрыўленне пазваночніка, змена хады, з'яўленне асіметрыі плячэй, лапатак і таза, боль у спіне, галаўныя болі, павышаная стамляльнасць, дэфармацыя формы грудзей.

  • Анкілазіруючы спандзілаартрыт, ці хвароба Бехцярава (запаленне суставаў пазваночніка) характарызуецца болямі ў вобласці крыжа, часам таксама ў пахвіне і ў вобласці знешняга боку бядра, становіцца цяжка нахіляцца і нават глыбокае дыханне, чханне, кашаль выклікаюць боль.

  • Сінавіт характарызуецца болем, ацёкамі, абмежаваннем рухомасці і зменай формы сустава. Часам чырванее скура, а таксама павялічваецца тэмпература. Адметная рыса — з'яўленне ў вобласці каленнага сустава рухомага мяшэчка з вадкасцю.

  • Міязіт характарызуецца моцнымі цягнучымі болямі (пры руху боль узмацняецца), у цягліцах назіраецца ўшчыльненне (часам могуць узнікаць вузельчыкі). Хвароба шкодзіць канечнасці, спіну, паясніцу ці шыю, таму назіраецца абмежаванне рухомасці. Характэрны таксама сімптомы агульнай інтаксікацыі: дрыжыкі, моцнае потавыдзяленне, павышэнне тэмпературы цела, назіраецца агульная слабасць і галаўны боль.

Гэта далёка не поўны пералік парушэнняў. Таму VETLIVA папярэджвае: пры найменшым намёку на паражэнне суставаў, цягліц і іншых органаў неадкладна зверніцеся да ўрача!

Пара ў санаторый!

Санаторнае лячэнне хвароб касцёва-мышачнай сістэмы чалавека

Любы дыягназ — не прыгавор, і ў касцёва-мышачных санаторыях Беларусі вы зможаце пераканацца ў гэтым асабіста.

Паказаннямі да санаторна-курортнага лячэння, апроч пералічаных захворванняў, з'яўляюцца:

  • фібрапластычныя парушэнні,

  • парушэнні цэласнасці косткі (пры самастойным руху),

  • наступствы пашкоджанняў скуры (напрыклад, тэрмічных і хімічных апёкаў, абмаражэнняў), траўмаў, перанесеных захворванняў (рахіту, поліяміеліту, цэрэбральнага паралічу і інш.),

  • прыроджаныя дэфармацыі бядра,

  • астэахондрадысплазія з дэфектамі росту трубчастых костак і пазваночнніка.

Таксама маюцца і супрацьпаказанні, да якіх адносяцца:

  • Паражэнні, дэфармацыі костак і суставаў у цяжкай форме.

  • Поліартрыты з незваротнымі зменамі ў суставах, якія вядуць да цяжкасцяў падчас руху ці поўнай страты магчымасці перасоўвацца.

  • Сэптычныя формы рэўматоіднага артрыта, рэўматоідны артрыт з сістэмнымі паражэннямі.

  • Астэаміэліт у стадыі абвастрэння.

  • Сістэмныя захворванні шкілета, пры якіх хворы практычна не можа самастойна рухацца.

  • Дзіцячыя цэрэбральныя паралічы пры наяўнасці цяжкай формы.

Мы таксама падрыхтавалі для вас спіс лепшых санаторыяў 2019 года (па версіі VETLIVA) і гайд па здраўніцах, якія ёсць у Беларусі. Асобна прадстаўляем падборку месцаў, дзе вам сапраўды дапамогуць адолець любыя праявы парушэнняў апорна-рухальнага апарата:

Багацце прапаноў на любы густ і кашалёк, якімі цешыць VETLIVA, абавязкова прыйдзецца вам па гусце.

Працэдуры

Лячэнне касцёва-мышачнай сістэмы і хвароб злучальнай тканіны ў санаторыях

Лячэнне касцёва-мышачнай сістэмы і хвароб злучальнай тканіны ў санаторыях Беларусі — цэлы комплекс розных працэдур. Яны дапамагаюць як змагацца з сімптомамі, што ўжо праявіліся, так і ў якасці прафілактыкі. Такім чынам, вам прапануюць прайсці курсы:

  • Бальнеалячэння. Без вады — нікуды, яна ўлагоджвае, расслабляе і дапамагае прывесці арганізм у тонус. Ванны з рознымі дабаўкамі, басейн і шматлікае іншае — тое, што доктар прапісаў для людзей, якія вымушаны весці сядзячы лад жыцця. А тым, хто яшчэ і жадае пазбавіцца ад усяго зямнога і сумясціць лячэнне з палётам у бязважкасці, мы парэкамендуем флоатынг.

  • Масажу, асабліва ручнога.

  • Дыетатэрапіі.

  • Гразелячэння — сапрапелевая гразь прэсных азёр нездарма лічыцца панацэяй ледзь не ад усіх хвароб. Чытайце ў нашым артыкуле пра карысць гэтага прыроднага антыбіётыка.

  • Гідратэрапіі. Вельмі карысная працэдура гідрамасажу — а як яе робяць, вы ўбачыце ў нашым відэаматэрыяле.

  • Клімататэрапіі. Сапраўды, нават простыя прагулкі па свежым паветры, сонечныя і паветраныя ванны здольныя палегчыць працяканне хвароб касцёва-мышачнай сістэмы.

  • Лячэбнай фізкультуры.

  • Тэрэнкура і скандынаўскай хады, пра карысць якой мы ўжо пісалі.

  • Псіхатэрапіі.

Усе працэдуры падбіраюцца індывідуальна і прызначаюцца дасведчаным спецыялістам.

Прафілактыка

Прафілактыка захварованняў касцёва-мышачнай сістэмы

Заўсёды лепш пазбегнуць захворвання, чым яго лячыць. VETLIVA жадае даць вам некалькі карысных рад па захаванні здароўя апорна-рухальнага апарата:

  • Больш рухайцеся. Зразумела, што офісны працаўнік не можа дазволіць сабе прабежку кожныя паўгадзіны, аднак уставаць і размінаць зацёклыя часткі цела кожную гадзіна не можна, а трэба.

  • Надавайце ўвагу таму, што ядзіце. Здаровае харчаванне — ключ да адсутнасці праблем з камплекцыяй. Як вядома, людзі, якія пакутуюць ад атлусцення, заўсёды больш схільныя і рызыкуюць захварэць на розныя сістэмы арганізма.

  • Абмяжоўвайце фізічныя нагрузкі, якія станоўча адбіваюцца на арганізме ў вызначаных колькасцях. Калі вам увесь час прыходзіцца насіць цяжкасці — рана ці позна арганізм узбунтуецца.

  • Прафесійны занятак спортам — у кіі два канцы. Знясільваючыя трэніроўкі павялічваюць рызыку развіцця астэаартрозу з-за перагрузак, таму імкніцеся ва ўсім прытрымвацца меры.

  • Папаўняйце недахоп кальцыя ў арганізме з дапамогай карысных прадуктаў, багатых кальцыем: малака, сыра, кунжуту, часныку і інш.

  • Устрымайцеся ад курэння і ўжывання спіртнога: яны прыводзяць да вымывання кальцыя з костак і развіццю астэапарозу.

  • Больш адпачывайце. Нават калі апорна-рухальны апарат вас не турбуе, можна з'ездзіць у санаторыю з касцёва-мышачным профілем і прайсці комплекс дыягнастычных і прафілактычных працэдур. Нават проста прагульваючыся па тэрыторыі здраўніцы, вы павялічыце імунітэт, зменшыце ўзровень стрэсу і палепшыце тонус арганізма.

Бывайце здаровы!

Падтрымлівайце здароўе ў санаторыях Беларусі!

Рух — гэта жыццё! Рухайцеся больш, ешце гародніну і не забывайце адпачываць. Здароўе не купіш ні за якія грошы, аднак падтрымаць яго можна і трэба. Паспрабуйце на сабе, што такое адпачынак і аздараўленне ў адным флаконе, якія прапануюць санаторыі касцёва-цягліцавага профіля. Каманда VETLIVA, якая апрабавала на сабе шматлікія працэдуры, упэўнена: такі адпачынак вам сапраўды спадабаецца. Дзяліцеся матэрыяламі Блога ў сацсетках і, вядома ж, не забывайце «лайкаць» артыкулы, якія спадабаліся.

ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!

Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.


4

Вярнуцца да спісу